станцыя павышэння ціску прыроднага газу пры яго здабычы, транспарціроўцы, захоўванні і перапрацоўцы. Бываюць: галаўныя, або даціскальныя (павышаюць ціск газу, што паступае з радовішча, у 1,2—10 разоў, магутнасць да 100 МВт і болей), лінейныя магістральных газаправодаў (будуюцца праз 100—150 км, ступень сціскання 1,6—2,5, магутнасць да 200 МВт), станцыі для падземных газасховішчаў (магутнасць да 50 МВт) і для зваротнага запампоўвання газу ў пласт (на газакандэнсатных радовішчах). Абсталяванне: кампрэсарныя ўстаноўкі (цэнтрабежныя нагнятальнікі з прыводам ад газавай турбіны або электрарухавіка і газамотакампрэсары), устаноўкі для ачысткі, асушкі і ахаладжэння газу і інш. Аўтаматызаванымі газакампрэсарнымі станцыямі кіруюць з цэнтр. дыспетчарскага пункта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАПЕ́ЖНІКІ,
прадстаўнікі жывёльнага або расліннага свету, якія ловяць, забіваюць і паядаюць жывыя арганізмы. Трапляюцца сярод жывёл, грыбоў і раслін (гл.Драпежныя грыбы, Драпежныя звяры). Д. — важны фактар натуральнага адбору: пастаянна паляпшаюць склад папуляцый ахвяр, што ў пэўнай ступені абумоўлівае іх прагрэс. развіццё. Садзейнічаюць захаванню вял. відавой разнастайнасці і зніжаюць інтэнсіўнасць канкурэнцыі сярод розных відаў ахвяр. У Д. звычайна добра развіты сродкі авалодання, забівання, паядання і пераварвання здабычы (зубы і кіпцюры ў млекакормячых, ядавітыя залозы ў павукоў, жыгучыя клеткі ў кішачнаполасцевых, ферменты, якія расшчапляюць бялкі, у жывёл, грыбоў, раслін), а таксама нерв. сістэма, органы пачуццяў.
Выкарыстоўваюцца ў біял. барацьбе з непажаданымі для чалавека відамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАПЕ́ЖНЫЯ ГРЫБЫ́,
мікраскапічныя сапратрофныя грыбы, здольныя ўтвараць на грыбніцы лоўчыя прыстасаванні, каб захопліваць здабычу — нематод, інфузорый, амёб і інш. Пашыраны па ўсім зямным шары. Трапляюцца пераважна ў глебе, на раслінных рэштках, экскрэментах жывёл, каранях раслін і г.д. Большасць Д.г. адносіцца да гіфаміцэтальных, некат. да перанаспаральных, хітрыдыяміцэтаў. Выкарыстоўваюцца для біял. барацьбы з нематодамі.
Міцэлій галінасты, на ім развіваюцца пасткі 3 тыпаў: клейкія (бакавыя вырасты гіфаў, шарападобныя галоўкі, сеткі), кольцы без клейкага рэчыва (дзейнічаюць механічна, ахвяра захрасае ў іх), кольцы з унутранай адчувальнай да дотыку паверхняй (сціскаюць ахвяру). У пастцы з дапамогай ферментаў раствараецца абалонка здабычы, грыбы прапускаюць у яе цела свае парасткі, якія паступова ператвараюцца ў развіты міцэлій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭ́СІЯ (ад лац. concessio дазвол, уступка),
1) дагавор (пагадненне) на перадачу дзяржавай або мясц. органамі ўлады ў эксплуатацыю прыватным прадпрымальнікам, замежным фірмам або інш.юрыд. асобам прамысл. прадпрыемстваў, участкаў зямлі з правам здабычы карысных выкапняў, буд-ва розных аб’ектаў з мэтай развіцця або аднаўлення нац. эканомікі ці асваення прыродных багаццяў; само прадпрыемства, арганізаванае на аснове такога дагавору. У К. прадугледжваецца памер і парадак налічэння арэнднай платы, абавязацельствы канцэсіянера (фіз. або юрыд. асобы, якія атрымалі К.) па ахове і аднаўленні навакольнага асяроддзя, парадак найму работнікаў і інш. 2) Узнагарода, якую атрымліваюць банкі за арганізацыю продажу нанава выпушчаных каштоўных папер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛО́Ў Мікалай Уладзіміравіч (н. 29.4.1932, г. Беласток, Польшча),
бел. вучоны ў галіне здабычы карысных выкапняў і механікі сыпкіх асяроддзяў. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1954), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар Ін-та торфу АН Беларусі, з 1990 у БПА. Распрацаваў крытэрыі ацэнкі фіз.-мех. і аэрадынамічных уласцівасцей сыпкіх матэрыялаў, выявіў заканамернасць іх накіраванага перамяшчэння пад уздзеяннем вадкасцей і газаў. Даследаваў пытанні інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў.
Тв.:
Аэродинамика измельченного торфа. Мн., 1987;
Гидроциклонное осветление воды. Мн., 1990 (разам з Ф.М.Санюкевічам);
Пневматический транспорт. Мн., 1998 (разам з Б.М.Хрусталёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РГАНЦАВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюць для прамысл.здабычымарганцу, які прысутнічае ў рудах у выглядзе аксідных злучэнняў, карбанатаў, сілікатаў. Гал. мінералы: браўніт (62,5%), гаўсманіт (60%), манганіт (62,5%), піралюзіт (63,2%), псіламелан (45—60%) і інш. Генетычна радовішчы М.р. падзяляюцца на асадкавыя, вулканагенныя, метамарфізаваныя і кор выветрывання. Сярэдняя колькасць марганцу ў М.р.: у асадкавых радовішчах 23,4—52% (аксідныя псіламелан-піралюзітавыя і манганітавыя руды) і 11,4—25,2% (карбанатныя радахразітныя і мангана-кальцытавыя); у радовішчах кары выветрывання 40,4—57,3% (астаткавыя). Асн. запасы М.р. на Украіне, у Грузіі, Казахстане, Паўд.Афр. Рэспубліцы, Аўстраліі, Габоне, Бразіліі, Індыі, Гане, таксама на дне Ціхага, Індыйскага і Атлантычнага акіянаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні (мінералы, горныя пароды), якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычымедзі. Вядома больш за 200 медзьзмяшчальных мінералаў, але толькі каля 20 з іх утвараюць М.р. Гал. мінералы медзі ў сульфідных рудах (больш за 90% сусв. запасаў М.р.): хальказін, барніт і халькапірыт; у медна-нікелевых радовішчах — кубаніт; у акісленых рудах: купрыт, малахіт, брошантыт, азурыт, хрызакола і інш., а таксама медзь самародная. Радовішчы медзі падзяляюцца на 9 геолага-прамысл. тыпаў (медна-нікелевыя, медзістых пясчанікаў і сланцаў, медна-калчаданныя, медна-парфіравыя і інш.). Сярэдняя колькасць медзі у іх 0,3—5%. Найб. здабыча медзі ў Чылі, ЗША, Расіі, Казахстане, Канадзе, Замбіі, Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУ́ШАНЫЯ ЗЕ́МЛІ,
землі, якія страцілі гасп. каштоўнасць ці з’яўляюцца крыніцай адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў сувязі з парушэннем глебавага і расліннага покрыва, гідралагічнага рэжыму і ўтварэннем тэхнагеннага рэльефу.
Да П.з. адносяцца кар’еры мінер. сыравіны, дэфармаваная паверхня зямлі, якая ўтварылася ў выніку здабычы карысных выкапняў, пародныя адвалы, забруджаныя прамысл. прадпрыемствамі землі, кавальеры ўздоўж каналаў і калектараў і інш. На Беларусі агульная пл. П.з. складае 46,6 тыс.га, з якіх 29,9 тыс.га — выпрацаваныя тарфяныя радовішчы. Узнаўленне іх гасп. вартасці дасягаецца метадамі тэхн. і біял.рэкультывацыі зямель з далейшым мэтанакіраваным фарміраваннем глебавага покрыва і інш. ландшафтных кампанентаў. Гл. таксама Ахова зямель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТСБУРГ (Pittsburgh),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1758. 340,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 2,2 млн.ж. (2000). Порт на р. Агайо, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл.-фін. цэнтр ЗША, адзін з важнейшых цэнтраў цяжкай прам-сці — чорнай і каляровай металургіі, цяжкага машынабудавання і металаапрацоўкі. Вытв-сць абсталявання для металургічнай прам-сці і чыг. транспарту, маставых канструкцый, труб і інш. Развіты таксама эл.-тэхн., радыёэлектронная, станкаінструментальная, аўтамаб., шкляная, цэм., хім., паліграф., харч.прам-сць. Вытв-сцьмед. інструментаў і абсталявання. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Першая ў ЗША АЭС. 5 ун-таў, Тэхналагічны ін-т Карнегі. Карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРПЕНЦІ́Н [ад лац. serpens (serpentis) змяя],
мінерал падкласа слаістых сілікатаў, Mg3[Si2O5](OH)4. Змяшчае аксід магнію MgO да 43%, прымесі жалеза, алюмінію, нікелю і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скрытакрышт. шчыльныя масы, агрэгаты зблытана-валакністыя, паралельна-валакністыя, лускавінкавыя і інш.Гал. структурныя разнавіднасці С. — антыгарыт (мікралускаватая, пласціністая), лізардыт (тонказярністая) і хрызатыл (тонкавалакністая). Колер зялёны розных адценняў, зрэдку белы, жоўты, блакітны і лілова-сіні (хрызатыл-азбест). Цв. 2,5—3,5. Шчыльн. 2,55 г/см³. Утвараецца пры метасаматычных працэсах з удзелам гідратэрмальных раствораў за кошт змены ультраасн. парод. С. — частка пароды серпенцініт. Крыніца здабычы нікелю; выкарыстоўваецца як абліцовачны і вырабны камень. Гл. таксама Азбест.