МРЫЙ А. (сапр.Шашалевіч Андрэй Антонавіч; 1893, в. Палуж Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.10.1943),
бел. пісьменнік. Брат В.Шашалевіча. Скончыў духоўную семінарыю. З 1918 служыў у Чырв. Арміі, з 1921 настаўнічаў у Краснаполлі, з 1926 інспектар Цэнтр. бюро краязнаўства, стыльрэдактар у газ. «Звязда». У 1934 рэпрэсіраваны. У 1937 і 1940 зноў арыштаваны. Пакаранне адбываў у Карагандзе, Валагодскай і Мурманскай абл. Рэабілітаваны ў 1961. Друкаваўся з 1924. Аўтар нарысаў, апавяданняў («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Камандзір», «Калектыў Яўмена», «Гармонія ў ружовым», «Моладзь», «Рабін» і інш.). Мешчаніна-выскачку, тупога казарменнага паслушэнца, духоўна спустошанае грамадства развенчвае ў сатыр. рамане «Запіскі Самсона Самасуя» (1929, поўнасцю апубл. 1988, тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя», 1990). Для твораў М. характэрны натуральнасць, складаныя жыццёвыя сітуацыі, рэальная праўда жыцця, паказ няпростых чалавечых характараў. Навелы, аповесці і раман з лагернага жыцця «Жывы дом», напісаныя ў ссылцы, у час арышту ў Мурманску канфіскаваны і пакуль не выяўлены.
Тв.:
Творы. Мн., 1993.
Літ.:
Чыгрын І. Андрэй Мрый: спроба сатыр. прозы // Чыгрын І. Крокі: проза «Узвышша». Мн., 1989;
Лецка Я. Празорлівасць мастака // Полымя. 1990. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
1. Ператварыць (ператвараць) цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ. Газіфікаваць торф.
2. Забяспечыць (забяспечваць) прадпрыемствы, кватэры і пад. газам для асвятлення і ацяплення. У гэтым годзе ў горадзе намечана газіфікаваць 5 тысяч кватэр.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзейны, энергічны; проціл. пасіўны. Актыўны член прафсаюза. □ Мэта савецкіх літаратараў адна — быць актыўнымі прапагандыстамі ідэй камуністычнай партыі.«Звязда».
2. Які хутка развіваецца. Актыўны працэс у лёгкіх.
•••
Актыўнае выбарчае правагл. права.
Актыўны рахунакгл. рахунак.
Актыўны балансгл. баланс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адабрэ́нне, ‑я, н.
Прызнанне чаго‑н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэ раз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада.«Звязда».Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злаве́сны, ‑ая, ‑ае.
Які прадвяшчае бяду, выклікае страх, трывогу. Злавесная цішыня гняла сваёй невядомасцю. Байцы здагадваліся, што бандыты нешта рыхтуюць.Хомчанка.Напоўніўшы наваколле злавесным гулам і грукатам, вулкан выкінуў .. чорную хмару газаў і попелу.«Звязда».Над галовамі са злавесным завываннем засвісталі бомбы.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў (пра якую‑н. працу, справу). Карпатлівыя пошукі. □ Пачалася ўседлівая карпатлівая работа над помнікам гвардыі радавому Аляксандру Пасмітнаму.Васілёнак.Цяжкія гэта былі пошукі — патрабавалася карпатлівая даследчая работа.«Звязда».
2. Старанны, руплівы, дбайны. Карпатлівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навасе́лец, ‑льца, м.
Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў.Юрэвіч.Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плячу́к, плечука, м.
1.Разм. Тое, што і плячо (у 1 знач.). Змоўкла, у задуменні прыхінулася Лысаковічаўна да Адасёвага плечука.Калюга.
2. Вата, падкладзеная пад плечы ў адзежы. [Мужчына:] — А мо вы заадно і штаны звузіце, ды з плечукоў крыху ваты выскубеце?«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да прастрэліць.
2.Незак.да прастраляць (у 1 знач.).
3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак.Лынькоў.Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіласарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
Сельскагаспадарчая машына для здрабнення кармавых культур пры сіласаванні. Каля шырокіх бетонных ям ад рання да вечара вуркатаў трактар «Беларусь», круцячы сіласарэзку.Паслядовіч.Ля самага краю ямы, што непадалёку ад кароўніка, працуе сіласарэзка.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)