Той, хто займаецца грабяжом; рабаўнік. За адну ноч узброеныя абрэзамі невядомыя грабежнікі зрабілі налёт на двух фінагентаў і адабралі ў іх каля шасці тысяч рублёў.Паслядовіч.//Разм. Вымагальнік, абірала. Вінаваты ў няведанні рабочымі законаў не столькі самі рабочыя, колькі іх эксплуататары (‑грабежнікі), якія валодаюць усёй уласнасцю, жывуць чужой працай.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вялікая група роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Татарскай АССР.
2. Назва некаторых народнасцей цюркскай моўнай групы, якія жывуць у Паволжы, Сібіры, Крыме.
3. Назва цюркскіх, мангольскіх і некаторых іншых плямён, аб’яднаных у 13–15 стст. у дзяржаву Залатой Арды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мікабактэ́рыі
(ад міка- + бактэрыі)
бактэрыі, роднасныя актынаміцэтам, жывуць у глебе, некаторыя — узбуджальнікі туберкулёзу, праказы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арыбаты́ды
(н.-лац. oribatei)
група сямействаў кляшчоў, якія жывуць у глебе, лясным подсціле, імху; панцырныя кляшчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
псамафі́лы
(ад гр. psammos = пясок + -філ)
жывёлы, якія жывуць у пясках, напр. пясчаная блыха, яшчаркі, тушканчыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
энаплі́ды
(н.-лац. enoplida)
атрад чарвей класа нематодаў, жывуць у морах, прэсных вадаёмах і ў глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗІКАБРА́ЗЫ,
млекакормячыя 2 сям.атр. грызуноў. Сям. дзікабразавых (Hystricidae). 4 роды, 11 відаў. Пашыраны ў Афрыцы, Паўд. Еўропе, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўд. Азіі. Жывуць у пустынных, горных, перадгорных раёнах. Найб. вядомы Дз. індыйскі (Hystrix indica); рэшткі блізкага да яго віду выяўлены ў ніжнеантрапагенных адкладах каля в. Карчова (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Сям. Дз. амерыканскіх (Erethizontidae) — 5 родаў, 12 відаў. Пашыраны ў Паўн., Цэнтр і паўн.ч.Паўд. Амерыкі. Жывуць пераважна на дрэвах. Вядомы Дз. мексіканскі (Coendou mexicanus).
Даўж. цела да 103 см, хваста да 45 см, маса да 27 кг. Цела ўкрыта тоўстымі вострымі іголкамі (даўж. на загрыўку да 40 см) і цвёрдым шчаціннем. Афарбоўка цела чарнаватая, бураватая, карычневая з жоўтымі або белымі палосамі на іголках і валасах. Корм раслінны. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЛІЧА́НЕ,
нацыя, асн. насельніцтва Вялікабрытаніі (43,49 млн.чал.). Жывуць таксама ў Канадзе (каля 1 млн.чал.), Аўстраліі (больш за 944 тыс.чал.), ЗША (661 тыс.чал.), ПАР, Новай Зеландыі і інш. краінах. Агульная колькасць 47,22 млн.чал. (1987). Гавораць на англійскай мове. Паводле рэлігіі пераважна англікане.