лю́дцы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Ласк. да людзі (у 1 знач.). [Міхайла:] — Паменяце мае словы, людцы. Народ усё роўна цара скіне. Бядуля. Нечакана балота абудзіў роспачны чалавечы крык. — Ратуйце, тану! Людцы добрыя, ратуйце! Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карбу́нкул, ‑у і ‑а, м.
1. ‑у. Уст. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Бядуля.
2. ‑а. Гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.
[Ад лац. carbunculus — вугольчык.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашу́лька, ‑і, ДМ ‑льны; Р мн. ‑лек; ж.
Памянш.-ласк. да кашуля; дзіцячая кашуля. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы .. [Косцікава] пухлае ружовае цела. Васілевіч. [Дзеці] былі адзеты ўсе ў доўгія да пят кашулькі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэлега́т, ‑а, М ‑гаце, м.
Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой‑н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы; пасланец, упаўнаважаны. Дэлегат з’езда. Дэлегаты Генеральнай Асамблеі ААН. □ Часта Міхалка з Борухам ездзяць у горад дэлегатамі ад сялян. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакупе́ц, ‑пца, м.
Разм. Тое, што і пакупнік. Коні тупаюць памалу і як бы прыслухоўваюцца да гутарак гаспадароў з пакупцамі. Бядуля. Здзівіўся дужа дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўсць, ‑і, ж.
Шэрсць; падшэрстак. Ён [мядзведзь] бакі свае трэ, Сваю футру і поўсць, А мурашкі цярэбяць, Сякуць і сякуць. Бядуля. Потым [Галя і Света] падышлі да клеткі Бялянкі і наскублі ў трускі дзве жмені поўсці. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пука́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пукатага. Пукатасць паверхні.
2. Пукатае месца. Нарэшце [Іван Кузьміч] адчуў,.. што пукатасць гары, здаецца, скончылася і далей унізе — абрыў. М. Ткачоў. На зямліста-шэрых шчоках многа выемак і пукатасцей. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубі́н, ‑у, м.
Каштоўны камень чырвонага колеру. Дзе шуміць пад ветрамі Урал на вяршынях кастрамі рабін, нібы долю сваю, каля скал рудакопы шукалі рубін. Вялюгін. Толькі рубін блішчыць на пярсцёнку ранейшым бляскам. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́члівы, ‑ая, ‑ае.
Такі, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай, якому ва ўсім вязе. Удачлівы рыбалоў зноў нёс рыбіну. Рылько. // Паспяховы, удачны. Пан Міханевіч нешта апавядае другому, незнаёмаму мне аб сваім удачлівым паляванні. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чале́снікі, ‑аў; адз. няма.
Уваходная выемка ў печы. [Дзед] падышоў да прыпечка, выняў з-пад чалеснікаў абсмаленую засланку. Бядуля. У хаце стол, накрыты абрусам, чыстая падлога, з чалеснікаў печы смачна пахне недаваранай стравай. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)