БІ́НДЭНШУ (Bindenschu) Руперт (1645, г. Страсбур, Францыя — 1698),
латышскі архітэктар. Прадстаўнік барока. З 1671 працаваў у Рызе. Найб. значныя работы: новы фасад і вежа царквы Петэра (з Я.Іостэнам, 1689—94), т.зв. дом Рэйтэрна (1684—88), якія вызначаюцца выразнасцю і прыгажосцю кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРЫ́ШКІН Пётр Пятровіч (1870—1921),
рускі архітэктар і рэстаўратар. Акад. архітэктуры (1909). Вывучаў і рэстаўрыраваў помнікі, у т. л. на Беларусі: Полацкі Сафійскі сабор (1909), Супрасльскую царкву-крэпасць, Лідскі замак (1908—10), Гродзенскую Барысаглебскую царкву (упершыню зрабіў рэканструкцыю гэтага храма, 1904—06).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАЛД (Jaszcold) Францішак (1808—6.9.1873),
бел. і польскі архітэктар. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це. Работы на Беларусі: Косаўскі палац, палац у в. Вістычы Брэсцкага р-на (1830-я г., не захаваўся), шэраг палацаў на Гродзеншчыне і Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЛО́Н (Leblond) Жан Батыст Александр (1679—1719),
французскі архітэктар. Працаваў у Парыжы, у 1716—19 па запрашэнні Пятра I — у Расіі. Удзельнічаў у планіроўцы і буд-ве Санкт-Пецярбурга, паркаў Стрэльны і Летні сад, Петрадварца. Перапрацаваў і дапоўніў (1710) «Курс архітэктуры» Ш.Давіле (1691).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ Канстанцін Сцяпанавіч (3.8.1890, Масква — 28.11.1974),
расійскі архітэктар. Засл.архітэктар Расіі (1972). Д-р архітэктуры (1967). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1917). З 1925 выкладаў у Маскве ў Вышэйшых маст.тэхн. майстэрнях, маст.-тэхн., арх. і інж.-буд. (з 1951 праф.) ін-тах. Чл.Асацыяцыі новых архітэктараў. Адзін з аўтараў генплана «Новая Масква» (1921—23). Распрацоўваў для Масквы новыя тыпы грамадскіх будынкаў і буд. канструкцый, адметныя экспрэсіяй форм, функцыян. мэтазгоднасцю кампазіцыі; адзін з першых увасобіў ідэю трансфармацыі адзінай унутр. прасторы з дапамогай перасоўных перагародак. Сярод твораў: драўляны павільён «Махорка» на 1-й Усерас.с.-г. і саматужна-прамысл. выстаўцы (1923, не захаваўся); клубы імя І.Русакова (1927—29), з-да «Каўчук» (1927), ф-кі «Буравеснік» (1929); уласны дом-студыя (1927—29).
Літ.:
Хан-Магомедов С.О. К.Мельников. М., 1990.
Р.Л.Раманаў.
К.Мельнікаў Клуб імя І.Русакова ў Маскве. 1927—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Уладзімір Эдуардавіч (н. 13.9.1930, Мінск),
бел.архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1979). Канд. архітэктуры (1966). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», з 1965 гал.архітэктар, з 1972 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. З 1965 адначасова выкладаў у БПА. У 1992—2000 гал. эксперт Галоўэкспертызы Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы г. Салігорск, праекты дэталёвай планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы і воз. Нарач (усе 1959—60), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—61), будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус з-да імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова в. Малеч у Бярозаўскім р-не (1969—81, усе ў сааўт.).
Тв.:
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з І.Г.Малковым);
Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р.М.Алімавым);
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРА́КА (Paracco) Антоні, архітэктар 2-й пал. 18 ст.; прадстаўнік архітэктуры барока. Італьянец, родам з Генуі. У 1762—83 працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне. Пабудаваў касцёлы бернардзінцаў (1773) у г.п. Друя Браслаўскага і місіянераў (1783) у г.п. Асвея Верхнядзвінскага р-наў Віцебскай вобл.