ГРЫ́ШЧАНКА (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 13.8.1941, г. Чыта, Расія),
бел.артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1960; выкладаў у ім у 1965—75), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). У 1960—81 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Танцоўшчык гераічнага плана. Сярод партый: Іван, Машэка, Мікалай («Альпійская балада», «Выбранніца», «Мара» Я.Глебава), Тарэра («Балеро» на муз. М.Равеля), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Ротбарт («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Пер Гюнт («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга). Аўтар кн. «Беларускі балет і сучасная тэма» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛГІ́Х (Уладзімір Віталевіч) (н. 26.2.1969, г. Гродна),
бел.артыст балета. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1987, педагог Л.Чахоўскі). З 1989 саліст Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Творчасці Д. ўласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхал. распрацоўка партый, высакародства і рамант. ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў.
Сярод партый: Яраполк («Страсці» А.Мдывані, Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 1996), Прынц, Зігфрыд («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Джэймс («Сільфіда» Х.Левенскольда), Палемон («Ундзіна» Г.Генцэ), Паэт («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова), Спартак («Спартак» А.Хачатурана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕЗДАЧО́ТАЎ (Мікалай Пятровіч) (27.11.1904, г. Пенза, Расія — 8.1.1985),
бел. акцёр. Нар.артыст Беларусі (1944). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1929). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1977). Створаныя ім вобразы вызначаліся цэльнасцю, сац. акрэсленасцю, сцэнічнай выразнасцю і дакладнасцю: Алесь («Вайна вайне» Я.Коласа), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ягор Булычоў, Сацін («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага). Сярод камедыйных роляў Трахім Сініца («Прымакі» Я.Купалы), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), з класічнага рэпертуару Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш.
М.П.Звездачотаў.М.Звездачотаў у ролі Ягора Булычова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКО́Ў (Юрый Іванавіч) (н. 24.12.1924, г. Архангельск, Расія),
рускі баяніст-віртуоз. Засл. арт. Расіі (1963), ’нар. арт.СССР (1985). Скончыў муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1939). У 1939—42 і з 1946 артыст Архангельскай, з 1954 — Маскоўскай абл. філармоній, з 1958 Масканцэрта. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай музыкі. Яго канцэртная дзейнасць зрабіла значны ўплыў на развіццё сольнага выканальніцтва на баяне, зацвердзіла яго як канцэртны інструмент. Першы рас. баяніст, які пачаў выступаць у ансамблі з інш. інструментамі, з аркестрам. Ініцыятар шырокага распаўсюджвання шматтэмбравага гатова-выбарнага баяна з пераключальнікам (назва прапанавана К. у 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 12.4.1934, Мінск),
бел. танцоўшчык, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1953), маскоўскі Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1960). У 1953—60 артыстДзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1973—75 дырэктар і маст. кіраўнік, з 1997 педагог Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. У 1957—96 (з перапынкамі) выкладаў (у 1962—73 і 1993—94 маст. кіраўнік) у Дзярж. харэаграфічным каледжы Рэспублікі Беларусь. У 1971—88 (з перапынкамі) працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кіргізіі, Узбекістане. Сярод вучняў: Р.Акачонак, У.Іваноў, У.Камкоў, В.Саркісьян, Ю.Траян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАШО́Ў (Арцямон Сямёнавіч) (21.4.1894, хутар Карпаў Цымлянскага р-на Растоўскай вобл., Расія — 23.6.1963),
фагатыст, педагог. Засл. арт. Кіргізіі (1943). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1917). У 1917—44 артыст і саліст аркестраў оперных т-раў Масквы (у 1917—23 Вял.т-ра), Рыгі (у 1923—36 адначасова выкладаў у Латв. кансерваторыі), Фрунзе. У 1944—48 саліст аркестра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1944 выкладаў у Бел. кансерваторыі. З яго працай на Беларусі пачалося станаўленне выканальніцтва на фагоце. Сярод вучняў К.: У.Апацкі, С.Ажыгін, А.Новікаў. Аўтар метадычных прац па праблемах выканальніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ ((Krumm) Хендрык) (21.12.1934, в. Лейзі, востраў Саарэмаа, Эстонія — 12.4.1989),
эстонскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1963), з 1976 выкладаў у ёй. З 1957 артыст хору, з 1961 саліст т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый: Юла («Вікерцы» Э.Аава), Неэме («Агні помсты» Э.Капа), Крысціян («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Радамес, Рычард, Манрыка («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж.Вердзі), Эдгар («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Прэмія імя Г.Отса 1983.
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў Бел.драм. студыю ў Маскве (1926). Працаваў у Дзярж.яўр. т-ры Беларусі (1926—49), з 1940 у Бел.дзярж. эстрадзе, з 1956 рэжысёр Бел.рэсп. студыі тэлебачання. Артыст героіка-рамант. плана. Сярод роляў: Франдоса («Авечая крыніца» Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Фабрыцыо («Карчмарка» К.Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А.Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П.Маркіша). Тэлепастаноўкі: «Суд» У.Галубка, «Наталля» паводле Я.Скрыгана і «У пошуках радасці» В.Розава (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Станіслаў Мамертавіч) (13.6.1899, б.в. Шкіндзераўка, Мінскі р-н — 17.2.1972),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1924 саліст-цымбаліст БДТ (часта іграў у ансамблі з І.Жыновічам), з 1926 — БДТ-2. У 1933—58 (з перапынкам) артыстДзярж.нар. аркестра Беларусі. Яго ігра вызначалася тэхн. майстэрствам, мяккім меладычным гукам. У 1928—58 выступаў у дуэце з Х.Шмелькіным, артыстызм, веданне імі бел.муз. фальклору далі магчымасць шырока выкарыстоўваць дуэт для афармлення муз. перадач на радыё, акампанементу вядучым спевакам. Першы з бел. цымбалістаў гастраліраваў за мяжой (1927—28, Германія, Швецыя, разам з Л.Александроўскай).