ЮЗ (Hughes) Дэйвід Эдуард (16.5.1831, Лондан — 21.1.1900),
англійскі фізік і вынаходнік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1880). У 1850—54 у Бардстаўнскім каледжы (ЗША); праф. музыкі (з 1850) і фізікі (з 1851). Навук. працы па электрамагнетызме і электратэхніцы. У 1855 атрымаў патэнт на літарадрукавальны тэлегр. апарат, што з 1856 выкарыстоўваўся ў ЗША, а з 1862 — у краінах Еўропы, у т. л. ў Расіі. У 1878 незалежна ад інш. вынаходнікаў распрацаваў вугальны мікрафон. У 1879 прапанаваў індукцыйныя вагі і гукамер. Атрымаў эл.-магн. хвалі (1889). Блізка падышоў да вынаходства радыётэлеграфіі. Распрацоўваў метады аховы будынкаў ад маланак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁРС (Nurse) Пол (н. 25.1.1949),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1989). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1995). Праф. філасофіі (1973). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1970). З 1996 генеральны дырэктар Фонду па даследаванні раку (Лондан). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Ідэнтыфікаваў, кланіраваў і ахарактарызаваў генет. і малекулярнымі метадамі адзін з ключавых рэгулятараў клетачнага цыкла — фермент цыклінзалежную кіназу. Выявіў, што механізм кіравання клетачным цыклам амаль не змяніўся ў працэсе эвалюцыі і дайшоў у «закансерваваным» выглядзе ад дражджавых клетак да чалавека. Нобелеўская прэмія 2001 (з Т.Хантам і Л.Хартвелам; гл. Дадатак).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
парла́мент
(англ. parliament < фр. parlement, ад parler = гаварыць)
1) вышэйшы заканадаўчы орган з выбарных прадстаўнікоў у многіх краінах; бывае аднапалатны і двухпалатны (напр.англійскі п.);
2) перан. назва найвышэйшага заканадаўчага прадстаўнічага органа любой канстытуцыйнай дзяржавы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЁРН-ДЖО́НС (Burne-Jones) Эдуард Колі (28.8.1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — 17.6.1898),
англійскі мастак, майстар дэкар.-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў. У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д.Г.Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьян. кватрачэнта. Яго дэкар. кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У.Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англ.маст. рамёстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДЭН, Хардэн (Harden) Артур (12.10.1865, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія — 17.6.1940), англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1909), Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1935). Д-р філасофіі (1888), праф. біяхіміі (1912). Скончыў ун-т Вікторыі ў Манчэстэры (1886). У 1887—88 у Эрлангенскім ун-це ў Германіі, з 1888 у Манчэстэрскім ун-це. У 1897—1930 у Ін-це прафілактычнай медыцыны ў Лондане (з 1907 дырэктар), адначасова з 1912 у Лонданскім ун-це. Навук. працы па біяхіміі спіртавога браджэння і ферментах, што прымаюць у ім удзел. Вынайшаў каферменты, даследаваў будову і функцыі каферменту I. Нобелеўская прэмія 1929 (разам з Х.Эйлерам-Хельпінам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РСТАНГ (Garstang) Джон (5.5.1876, г. Блэкберн, Вялікабрытанія — 12.9.1956),
англійскі археолаг. Праф. (1907). З 1902 кіраваў даследаваннямі рымскіх старажытнасцей у Англіі, у 1907—11 археал. экспедыцыямі ў Егіпце, Сірыі і М. Азіі. У 1904—14 праводзіў раскопкі стараж.г. Мероэ (Паўн. Судан), у 1920—21 — г. Аскалон (Ашкелон, Ізраіль), у 1930—36 — г. Эрыха (Іерыхон, Зах. бераг р. Іардан), у 1936—39 — г. Мерсін (Турцыя). У 1919—26 кіраўнік упраўлення старажытнасцямі Палесціны і дырэктар Брыт.археал. школы ў Іерусаліме. У 1947 дырэктар Брыт. ін-та археалогіі ў Турцыі. Аўтар прац «Зямля хіцітаў» (1910), «Асновы біблейскай гісторыі: Ісус Навін, Суддзі» (1931) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛГУД (Gielgud) Джон Артур (н. 14.4.1904, Лондан),
англійскі акцёр і рэжысёр. Тэатр. адукацыю атрымаў у Каралеўскай акадэміі драм. мастацтва. З 1921 у т-рах «Олд Вік», Шэкспіраўскім мемарыяльным і інш. Асабліва вядомы па шэкспіраўскім рэпертуары (таксама і як рэжысёр): Гамлет, Кароль Лір, Рычард III, Юлій Цэзар (аднайм. п’есы; дзве апошнія ролі і ў кіно), Бенядзікт («Многа шуму з нічога») і інш. Значнымі ў яго творчасці былі ролі ў п’есах А.Чэхава, Г.Грына, Э.Олбі і інш. Інсцэніраваў «Злачынства і пакаранне» Ф.Дастаеўскага (1946, выканаў ролю Раскольнікава). З 1932 у кіно: «Сакрэтны агент», «Забойства ва Усходнім экспрэсе», «Дырыжор», «Гандзі», «На паляванні» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КЕР (Hooker) Джозеф Долтан (30.6.1817, Хейлсуэрт, Вялікабрытанія — 10.12.1911),
англійскі батанік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1874). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1859), чл. Парыжскай АН (1866). Вучыўся ва ун-це г. Глазга. З 1855 у Бат. садзе ў К’ю (Лондан), у 1865—85 дырэктар. У 1873—78 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Аўтар (разам з Дж.Бентамам) працы «Роды кветкавых раслін» (т. 1—3, 1862—83), дзе прыведзена апісанне ўсіх вядомых на той час родаў кветкавых раслін. Адзін з першых прапагандыстаў дарвінізму. Апрацаваў калекцыі Ч.Дарвіна з а-воў Галапагас. Навук. працы па батаніка-геагр. і фларыстычных даследаваннях Аўстраліі, Паўн. Індыі і Непала.
англійскі фізік і астрафізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1906). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1900), дзе і працаваў у 1901—04 і 1910—12. У 1905—09 у Прынстанскім ун-це, у 1923—44 у абсерваторыі Маўнт-Вілсан (ЗША). Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення, будове і эвалюцыі зорак, зорных сістэм і туманнасцей. Незалежна ад Дж.Рэлея вывеў формулу размеркавання энергіі ў спектры выпрамянення абсалютна чорнага цела (гл.Рэлея—Джынса закон выпрамянення). Аўтар адной з касмаганічных гіпотэз. Каралеўскі медаль (1919).