манатыпны род чырвоных водарасцей сям. гільдэнбрантыевых. Вядомы 1 від — гільдэнбрантыя рачная (H. rivularis). Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы, а таксама на Пн Беларусі, дзе трапляецца рэдка на паўд.-ўсх. мяжы арэала ў чыстых водах рэк і ручаёў. Расце на камяністых субстратах пад вадой. Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Прэснаводная эпілітная водарасць. Утварае плевачнае шчыльнакоркавае слаявішча (талом) кармінавага колеру з цёмна-чырвонай аблямоўкай. Таломы акруглыя, дыям. да 2,5 см; пры разрастанні зліваюцца. Вертыкальныя ніткі простыя, зрэдку разгалінаваныя. Размнажаецца вегетатыўна. Індыкатар чыстых вод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТАКРУ́Г (Jrommsdorfie),
род кветкавых раслін сям. астравых. 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўд.Амерыцы. На Беларусі трапляецца Ж. рабы (J. maculata) у хваёвых лясах, на палянах і ўзлесках.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—100 см, з тоўстым вертыкальным коранем, шурпата-валасістым прамым сцяблом і разеткай прадаўгаватых лістоў з характэрнай чырвонай жылкай. Кветкі залаціста-жоўтыя, язычковыя, духмяныя, у кошыках, размешчаных па 1—4 на верхавінках сцёблаў. Плод — сямянка, з чубком з перыстых валаскоў. Лек. (слабіцельны, змякчальны, процізапаленчы, антысептычны сродак) і кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНКА (Tricholoma flavovirens),
шапкавы базідыяльны грыб роду радоўка сям. радоўкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн.Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце вял. групамі ў сухіх хваёвых лясах на пясчанай глебе. Пладаносіць у вер.—кастр. (лістападзе).
Шапка дыям. 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай. Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКІ́ СВО́ЙСКІЯ,
птушкі, якія паходзяць ад дзікага звычайнага індыка, пашыранага ў паўд. частцы Паўн. і ў Цэнтр.Амерыцы. Мяса мае высокія дыетычныя і смакавыя якасці. На Беларусі гадуюць пераважна белую і бронзавую шыракагрудыя пароды.
Маюць моцныя доўгія ногі і шырокі хвост, кароткія і пукатыя крылы. На галаве і шыі скурныя ўтварэнні — «каралы», з верхняй ч. дзюбы самцоў звісае мясісты прыдатак Апярэнне густое, белае, чорнае, бронзавае і інш.; у самцоў на грудзях кутасік з доўгіх пёраў. Жывая маса дарослых самцоў 9—35 кг, індычак 4,6—11 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКАІ́НАВЫ КУСТ, кока (Erythroxylum coca),
кветкавая расліна сям. какаінавых. Пашыраны ў горных трапічных лясах Паўд. Амерыкі. Культывуецца ў Паўд.Амерыцы і Азіі. Лісце мае ў сабе какаін (да 1,3%) і інш. алкалоіды. З куста здымаюць за год да 5 кг сухога лісця.
Вечназялёны куст выш. да 5 м. Лісце шырокаэліптычнае, суцэльнае. Кветкі па 3—15 у пазухах лісця, дробныя, жаўтавата-белыя. Плод — ярка-чырв. касцянка. Лек. расліна (аказвае танізуючае і мясц. анестэзіруючае ўздзеянне). Пры празмерным карыстанні выклікае залежнасць (какаінізм). Выкарыстоўваецца ў медыцыне, харч. і парфумернай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКІСТАДО́РЫ (ад ісп. conquistador заваёўнік),
іспанцы (збяднелыя дваране, наёмныя салдаты, часам крымін. злачынцы), якія заваёўвалі тэрыторыі ў Паўд. і Цэнтр.Амерыцы ў канцы 15—16 ст. Паходы (экспедыцыі) К. суправаджаліся вынішчэннем і занявольваннем індзейскіх плямён і народаў, рабаваннямі і інш. гвалтоўнымі і прымусовымі дзеяннямі. Частку здабычы камандзіры К. адпраўлялі ісп. каралю, ад якога атрымлівалі вял. прывілеі аж да права самастойна кіраваць заваяванымі землямі. Найб. вядомымі кіраўнікамі К. былі П. дэ Вальдывія, Э.Картэс, Ф.Пісара і інш.
Літ.:
Олива де Коль Х. Сопротивление индейцев испанским конкистадорам: Пер. с исп. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУЦЫ́НЫ (Cebus),
род учэпістахвостых малпаў падатр. вышэйшых прыматаў. 4 віды, 33 падвіды. Пашыраны ў Паўд.Амерыцы, ад Гандураса да Бразіліі. Жывуць у вільготных лясах групамі да 30 асобін, у якіх пераважаюць самкі, але кіруе самец-важак; рухавыя, могуць плаваць.
Даўж. цела да 57 см, хваста да 56 см, маса да 3,3 кг. Афарбоўка карычневая або шэрая. У самцоў вял. іклы. На галаве валасы накшталт манаскага клабука (адсюль назва, якая азначае «манах з капюшонам»), Усёедныя. Нараджаюць 1 дзіцяня. Развіты гукавая камунікацыя, эмоцыі, пачуцці (напр., згода, задавальненне, плач).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЫЛАЗА́ЎРЫ (Cotylosauria),
падклас вымерлых найб.стараж. і прымітыўных паўзуноў. 2 атр., 4 падатр., каля 10 сям., 80 родаў, больш за 100 відаў. Вядомы з сярэдзіны карбону да трыясу (440—230 млн. гадоў назад). Былі пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Антарктыдзе, Афрыцы.
Даўж. ад 20 см да 3,5 м. Цела прысадзістае, галава невял., хвост кароткі. Чэрап з суцэльнай покрыўкай, зубы паднябенныя, шыя кароткая (звычайна з 2 пазванкоў), канечнасці кароткія, масіўныя. Большасць насякомаедныя, былі расліннаедныя і драпежныя. Па рэштках К. вызначаюць узрост выкапнёвых адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛІ́ЦА (Oxalis),
род кветкавых раслін сям. кіслічных. Больш за 800 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Афрыцы, Цэнтр. і Паўд.Амерыцы. На Беларусі К. звычайная (O. acetosella), нар. назвы квасок, заечая капуста, баршчоўка. Трапляецца ў хвойных і шыракалістых лясах.
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Лісце трайчастае ці пальчатаскладанае, прыгоднае ў ежу, але ядавітае для жывёлы. Кветкі рознага колеру, адзіночныя ці ў парасонавых або гронкавых суквеццях. Плод — каробачка. Некат. амер. і афр. віды культывуюць дзеля ядомых клубняў або як лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МПАСНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, лісце якіх размешчана ў напрамку Пн—Пд. Лісце К.р. у поўдзень паварочваецца рабром да сонечнага святла. Інтэнсіўнасць фотасінтэзу пры гэтым не зніжаецца, але расліны пазбягаюць празмернага выпарэння вады і перагравання. Звычайна трапляюцца ў стэпах, паўпустынях і інш. месцах з моцнай інсаляцыяй. Напр., у Аўстраліі — эўкаліпты, у Паўн.Амерыцы — сільфіум. На Беларусі ў агародах, на пустках і ў садах расце салата компасная (Lactuca serriola) — двухгадовая расліна сям. складанакветных выш. 60—120 см з бледна-жоўтымі кветкавымі кошыкамі і лісцем, павернутым рабром да сонца.