кіёўка, ‑і, ДМ кіёўцы; Р мн. кіёвак; ж.

Абл. Рагоз. Махаюць, нагінаючыся сваімі чорнымі галовамі, кіёўкі, і пахне старым, зляжалым і ўпрэлым кіслым балотам — аж зрывае нос, як кажа Акцызнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загу́ба, ‑ы, ж.

Разм. Гібель, смерць. А пад небам — рой крылаты — Самалётаў цэлы вырай. Як зірнеш, дык ажно люба, Галава аж ходам ходзіць! Во дзе ворагу загуба, Калі ўздумае нам шкодзіць! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зані́зкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Нізкаваты, ніжэйшы, чым трэба. [Данута:] — Аж трыццаць два касцёлы і цэрквы ў нашай Вільні. Бо-ожа! — Няпраўда. Я палічыў сорак. Адсюль усіх не відаць, бо гэтая гара занізкая. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́пацца, ‑плецца; зак.

Пачаць сыпацца. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас. Зноў зазвінеў смех, пасыпаліся жарты. Няхай.

•••

Аж іскры з вачэй пасыпаліся гл. іскра.

пасыпа́цца, ‑а́ецца; незак.

Зал. да пасыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́ссю, прысл.

1. Алюрам, сярэднім паміж галопам і шагам (пра каня). Конь бяжыць рыссю, і колы аж глушаць вуліцу. Баранавых.

2. Разм. Хутка, бягом. Па дарозе ад Нёмана рыссю ідзе сувязны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́лак, ‑лка, м.

Абл. Зэдлік. [Чухрэвіч] устаў з доўгага столка і паставіў яго каля .. [Агаты]. Чорны. — Мо аж з Мазыра? — падцягвае .. [дзед Іван] да грубкі столак і садзіцца, прыгладжваючы густыя, яшчэ не зусім пасівелыя валасы. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапо́ршчыцца, ‑шчыцца; незак.

Абл. Тапырыцца. Заўважыўшы Міколку, .. [дзед Нупрэй] кінуўся завіхацца ля новага грабільна. Пачаў стругаць яго нажом і ўсё гэта разбіў з такім сярдзітым выглядам, што аж варушыліся, тапоршчыліся густыя сівыя бровы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрамбава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад утрамбаваць.

2. у знач. прым. Шчыльны, гладкі, убіты. Шафёр гнаў машыну па беразе, проста па ўтрамбаваным пяску, па прыбойных лужынах — аж разляталася вада. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ты 1 ’адзежа’ (Федар. 2) у выніку пераносу < ’старая адзежына’ (г. зн. ’з латкамі, палатаная’) < ла́та 1 (гл.). Тое ж латы ’пасцельныя рэчы: коўдра, падушкі і інш.’ (бяроз., Выг.).

Ла́ты 2 ’металічныя даспехі’ (ТСБМ). Да ла́та 1 (гл. Мацэнаўэр, LF, 9, 191).

Ла́ты 3 ’франтон’ (беш., ДАБМ). У выніку пераносу значэння латы ’жэрдкі’: на гэтай тэрыторыі франтоны робяць з тонкіх бярвенняў (а не з дошак), кладучы іх як сцяну аж да вільчыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аграма́дзіна, ‑ы, ж.

Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка. Бядуля. Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)