дапаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго-што.

Скончыць паенне каго‑н. Дапаіць статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наадэкало́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Апырскаць каго‑, што‑н. адэкалонам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абеззяме́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць каго‑н. зямлі; зрабіць беззямельным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абезнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.

Пазбавіць каго‑н. надзеі на што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Абвешаць чым‑н. каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назарысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Зарысаваць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наззыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Склікаць вялікую колькасць каго‑н. Наззываць гасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эскартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Суправаджаць каго‑н. у якасці эскорта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак., каго на каго-што, з дадан. і без дап.

1. Падахвоціць да нападу.

Н. сабак на зайца.

2. перан. Падбухторыць да варожых дзеянняў супраць каго-н. (разм.).

|| незак. нацко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. нацко́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́даць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. каго-што. Наведаць каго-, што-н., пабываць у каго-н. дзе-н.

А. хворага сябра.

А. родны кут.

2. чаго. Пакаштаваць, паспытаць.

А. спелых груш.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць.

А. шчасця.

|| незак. адве́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адве́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)