1) від творчай дзейнасці па зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні актуальных паведамленняў і звестак праз сродкі масавай інфармацыі;
2) навука аб ролі і месцы сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства, аб формах і метадах журналісцкай дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Разнара́дка ’размеркаванне каго-, чаго-небудзь у планавым парадку’, ’распараджэнне аб такім размеркаванні’ (ТСБМ). З рус.разнаря́дка ’дакумент, распараджэнне аб выкананні якой-небудзь працы або аб адпраўцы чаго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
occasional[əˈkeɪʒənl]adj.
1. выпадко́вы, рэ́дкі, нерэгуля́рны;
There will be occasional thunderstorms. Магчымы навальніцы;
She pays us an occasional visit. Яна зрэдку нас наведвае.
2.fml прымеркава́ны да яко́й-н. падзе́і/наго́ды (аб прамове, літаратурным ці музычным творы і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
to agonize over a problem — му́чыцца над прабле́май; бі́цца, як ры́ба аб лёд
2.
v.t.
му́чыць, зьдзе́кавацца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
грашы́ць, грашу, грашыш і грэшыш, грашыць і грэшыць; незак.
1. Рабіць грэх (у 1 знач.). Хто спіць, той не грашыць.Прыказка.
2.супрацьчаго або чым. Памыляцца, парушыць якія‑н. правілы; мець які‑н. недахоп. Грэшыць супраць праўды аўтар і тады, калі піша, як хлопчыкі знайшлі зброю ў лесе.«ЛіМ».Уся рэзалюцыя наваіскраўцаў аб часовым рэвалюцыйным урадзе грашыць тым жа грэхам, што і іх рэзалюцыя аб паўстанні.Ленін.
•••
Няма чаго богу грашыць — пра дарэмную скаргу, незадавальненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым‑н. па металічных, шкляных і інш. прадметах. За плячыма ў Даражкова была скрынка з інструментам; там бразгалі адно аб адно гаечныя ключы, балты, кастылі.Васілёнак.//чым. Рабіць, выклікаць шум, гукі ўдарамі металічных або шкляных і інш. прадметаў аб што‑н. Нехта ідзе да дзвярэй хаты Рудзінскіх і бразгае клямкаю.Скрыган.У кухні засталася адна маці — яна яшчэ доўга там бразгала посудам.Хадкевіч.
•••
Бразгаць зброяй — пагражаць вайною.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Які не належыць нікому. [Сымон:] — Я... так... хлопец... падарожны, Праз сябе сам... Я... нічый!Колас.А вось чаму.. [сасну], нічыю, прыдарожную, за доўгія гады ніхто не ссек, — адказаць цяжка.Навуменка.
2.узнач.наз.нічыя́, ‑ёй, ж.Разм. Такі вынік гульні, барацьбы і пад., калі ні адзін з праціўнікаў не выйграе. Згадзіцца на нічыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́даміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каму(зрэдкукаго-што), што, абчым, прашто, здадан.сказам і без дап.
Давесці да ведама. Паведаміць начальству аб здарэнні. Яна паведаміла, што не прыйдзе на работу. □ Трэба так ці сяк паведаміць дзеда Талаша ці каго-небудзь з яго сяброў.Колас.Роўным і як быццам спакойным голасам паведаміла радыстка пра сігналы з эсмінца.Кулакоўскі.// Расказаць, сказаць. Мой тата прыехаў, сур’ёзна паведаміла Марынка.Васілевіч.// Даваць якія‑н. звесткі. Паведаміць міліцыі. Паведаміць суду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́мятны, ‑ая, ‑ае.
1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны. З адной памятай ліпеньскай ночы.. лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.Сачанка.Край мой! Ты памятны мне Ранкам сваім прамяністым.Броўка.
2. Які служыць для заметак, для даведак. [Уладзік:] — А як ты яго знойдзеш? — Па памятных кніжках Мінскай губерні.Колас.
3. Які служыць для напаміну аб кім‑, чым‑н., які зроблены як памяць аб чым‑н. Памятны медаль. Памятны вымпел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачу́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пачуць.
2.узнач.прым. Які пачулі або якога пачулі. Нечакана пачуты крык аб паратунку да болю сціснуў сэрца.Шыловіч.Гэта выразны шорах, напэўна, хада парушальніка, — асцярожная, з напружанай думкай не быць пачутым, выкрытым.Брыль.
3.узнач.наз.пачу́тае, ‑ага, н. Тое, што пачулі, аб чым даведаліся са слоў. Салаўёў быў узрушаны пачутым, як вельмі важнай і прыемнай навіной.Шахавец.Ад пачутага і ўбачанага памутнела ўваччу, ногі самлелі.Кірэйчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)