катодалюмінесцэ́нцыя

(ад катод + люмінесцэнцыя)

свячэнне рэчыва (люмінафораў) пад дзеяннем катодных прамянёў (струменю электронаў ад катода); выкарыстоўваецца ў асцылографах, тэлевізійных трубках і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

квершла́г

(ням. Querschlag)

1) гарызантальная або нахільная падземная горная вырабатка, якая праходзіць па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мат

(фр. mat, ад ар. māt = памёр)

становішча ў шахматнай гульні, калі кароль, які знаходзіцца пад ударам фігуры праціўніка, не можа абараніцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікраманіпуля́тар

(ад мікра- + маніпулятар)

прыбор, пры дапамозе якога пад кантролем мікраскопа праводзяць складаныя аперацыі над вельмі дробнымі аб’ектамі, пераважна над клеткамі арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пелагі́чны

(ад гр. pelagos = мора)

марскі, утвораны пад уздзеяннем мора;

п-ыя адклады — адклады, утвораныя ў морах і акіянах далёка ад берагоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прахіро́н

(ад гр. procheiros = які знаходзіцца пад рукой)

практычнае кіраўніцтва для суддзяў, выдадзенае ў 879 г. у Візантыі на аснове кадыфікацыі Юстыніяна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэхнагене́з

(ад тэхна- + -генез)

пераўтварэнне біясферы і яе элементаў пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека, звязанай з прамым ці ўскосным выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

утракві́сты

(ад лац. sub utraque specie = пад дзвюма постацямі)

прадстаўнікі ўмеранага крыла гусітаў, якія патрабавалі прычашчэння не толькі хлебам, але і віном.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́льштук, -а, мн. -і, -аў, м.

Стужка, палоска тканіны, якая завязваецца вузлом ці бантам пад каўняром сарочкі, блузы.

Завязаць г.

Залажыць за гальштук (разм., жарт.) — выпіць спіртнога.

|| прым. га́льштучны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Адразная асобна скроеная частка блузкі, сукенкі і пад., да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка².

Сукенка на гестцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)