фу́кнуць 1, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Дзьмухнуць. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе. Кулакоўскі.

2. Хутка зрабіць што‑н. — Давайце малаціць, а то есці хочацца, — увайшла Волька. — А, прагаладалася!.. Вось зараз як фукнем, дык і ўсё будзе, — паабяцаў Тодар. Крапіва.

фу́кнуць 2, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Зняць у праціўніка з дошкі шашку пры яго недаглядзе ў гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмахну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Узмахам рукі, галавы адкінуць. Заяц адмахнуў грыўку вышэй на лоб, узважыў бот на руцэ, пастукаў костачкамі пальцаў па падэшве, прыцмокнуў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вільну́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да віляць (у 1, 2 знач.).

2. Разм. Хутка знікнуць. Вільнуць за дзверы.

•••

Хвастом вільнуць — раптоўна знікнуць, дзе і дзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

Зрабіць цёплым, сагрэць што‑н. Абагрэць рукі. □ Сёння я незвычайна радасны, Ну, не хлопец — усмешка адна: Цеплынёю дваццаціградуснай Абагрэла мяне вясна. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплю́снуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Закрыць, заплюшчыць (вочы). Святло адпаўзло да дзвярэй, і з гэтым цень знік, а каб звыкнуцца з цемрай камеры, Крумінскі заплюснуў вочы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захалану́ць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Абл. Замерці, пахаладзець. У Паходні аж сэрца захаланула ад радаснай нечаканасці. Хадкевіч. / у безас. ужыв. Ад радасці ў Рудзянкі аж захаланула ў грудзях. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасо́хнуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. дасох, ‑ла; зак.

Скончыць сохнуць, высахнуць. Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыгану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Рэзка варухнуць чым‑н. (пра часткі цела). Чалавек рвануўся, дрыгануў нагамі, вырваў іх з-пад Юзіка і пхнуў яго. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дры́гнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм. Рэзка, адрывіста варухнуць чым‑н. (звычайна пра часткі цела). Дрыгнуць нагой. // Здрыгануцца. Сэрца дрыгнула.

•••

І не дрыгнуў(ла) — пра імгненную смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысцыплі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж. (часта з іран. адценнем).

Памянш.-ласк. да дысцыпліна. Ну і дысцыплінка! □ — Адным словам дысцыплінка, і носа не вешаць. — Ёсць, таварыш сакратар, дысцыплінка! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)