дэгенера́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.

|| ж. дэгенера́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жамчу́жына, -ы, мн. -ы, -жын, ж.

1. Асобнае зерне жэмчугу.

2. перан., чаго або якая. Непаўторны скарб, лепшае ўпрыгожанне (высок.).

Нарач — ж. беларускай зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закаха́ны, -ая, -ае.

Які адчувае або выяўляе каханне да каго-н., захапленне кім-, чым-н.

З. ў дзяўчыну.

З. позірк.

|| наз. закаха́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заклёпка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. закляпаць.

2. мн. -і, -пак. Металічны шпень, які замацаваны або якім замацоўваюць.

|| прым. заклёпачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бізу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель пуга.

◊

Усыпаць бізуноў (разм.) — пакараць каго-н., адсцябаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́цэпс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая двухгаловая мышца, якая згінае руку ў локцевым суставе або галёнку ў каленным суставе.

Б. пляча.

Б. бядра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бракера́ж, -у, м. (спец.).

Агляд прадметаў (вырабаў) вытворчасці з мэтай выяўлення наяўнасці або адсутнасці браку (у 1 знач.).

|| прым. бракера́жны, -ая, -ае.

Бракеражная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бруне́т, -а, М -не́це, мн. -ы, -аў, м.

Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі.

|| ж. бруне́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буда́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Шалаш з галін або саломы для часовага жылля.

2. Верх, пакрыццё павозкі (разм.).

|| прым. будано́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́лачнік, -а, мн. -і, -аў м. (уст.).

Уладальнік булачнай або прадавец булак, а таксама пекар, які іх выпякае.

|| ж. бу́лачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.