абмежава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне, якое абмяжоўвае дзеянне чаго-н.

А. хуткасці.

А. глыбіні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Бакавая частка дарогі, ускраіна чаго-н. і пад.

З’ехаць на абочыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агаро́джа, -ы, ж.

Плот, тын і пад. вакол чаго-н.

А. вакол дома.

|| прым. агаро́джавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Ухіляцца ад чаго-н.; туляцца, гультаяваць.

Адзін працуе, а другі агінаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аго́йтацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Асвойтацца, прывыкнуць да чаго-н.

За месяц агойтаўся ў новым асяроддзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дачыне́нне, -я, н.

Сувязь 3 кім-, чым-н.; адносіны да каго-, чаго-н.

Мець д. да справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бка, -і, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. дзюба.

2. Тонкі востры канец чаго-н.

Д. нажа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дру́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Маленькі асколак чаго-н.

Разбіць на друзачкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заахво́ціцца, -во́чуся, -во́цішся, -во́ціцца; зак., чым.

Адчуць жаданне, ахвоту да чаго-н.

|| незак. заахво́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго і з інф.

Праявіць ахвоту, жаданне, захацець.

З. ісці ў грыбы.