асоба, якая перасялілася са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн.імігрант 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРЫКА́ДА (франц. barricade),
штучная загарода (пераважна з бярвёнаў, мяшкоў з пяском, камянёў і інш.), якая ствараецца ўпоперак вуліц, дарог, каля мастоў і інш. для абароны ад наступлення праціўніка. Вядома састараж. часоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А...,
перад галоснымі ан... (грэч. a..., an... пачатковая частка слова са значэннем адмаўлення), прыстаўка ў замежных, пераважна грэч. паходжання, словах, якая абазначае адмаўленне ці адсутнасць якой-н. якасці, уласцівасці, напр.авітамінозы, абіягенез.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЦІСКНЫ́ СТАН,
пракатны стан для перапрацоўкі абцісканнем буйных зліткаў са сталі або каляровых металаў у загатоўку — зыходны прадукт для вытв-сці гатовага пракату. Да абціскнога стану адносяцца блюмінг, блюмінг-слябінг і слябінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́СТЫ (ад англ. dust пыл),
парашкі (памер часцінак 3—30 мкм) з сумесі пестыцыдаў і інертных напаўняльнікаў (напр., тальку, крухмалу). Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднымі насякомымі, пустазеллем, хваробамі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАКАРЫЯЦЫ́ТЫ [ад мега... + карыя... + цыт(ы)],
буйныя (да 40 мкм) клеткі ў крывятворных органах млекакормячых жывёл і чалавека. Развіваюцца са стваловых крывятворных клетак. Спелыя М. маюць шматлопасцевае паліплоіднае ядро і цытаплазму з характэрнай зярністасцю. М. ўтвараюць трамбацыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́РЫЦКІ БОЙ 1942.
Адбыўся ў Вял.Айч. вайну паміж партыз. атрадамі «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.Я.Чырлін), А.Ф.Каваленкі, І.Р.Жулегі, Капаткевіцкім (камандзір А.А.Жыгар) і ням.-фаш. акупантамі ў в. Азарычы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. 17 лютага. Аперацыяй кіраваў Герой Сав. Саюза Ф.І.Паўлоўскі. Партызаны, знішчыўшы фаш. гарнізон у в. Валосавічы, накіраваліся да в. Азарычы, дзе размяшчаліся гарнізон ворага з 70 чал. і склады са збожжам для адпраўкі ў Германію. Раніцай партыз. атрады занялі зах. частку вёскі, ударныя групы атакавалі каравульнае памяшканне. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны без страт са свайго боку разграмілі гарнізон, захапілі зброю, раздалі насельніцтву 850 т збожжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТу Вялікую Айчынную вайну.
Створаны 20.10.1943 у выніку перайменавання Цэнтральнага фронту, дзейнічаў на Гомельска-Бабруйскім напрамку. Камандуючы ген. арміі К.К.Ракасоўскі, чл.ваен. савета ген.-лейт. К.Ф.Цялегін, нач. штаба ген.-палк. М.С.Малінін. Уваходзілі арміі: 3, 10, 11, 47, 48, 50, 61, 63, 65, 69, 70, 16-я паветр. і Дняпроўская ваенная флатылія. Войскі фронту правялі Гомельска-Рэчыцкую аперацыю 1943, Калінкавіцка-Мазырскую аперацыю 1944. 17.2.1944 у сувязі са стварэннем на Ковельскім напрамку Беларускага фронту другога Беларускі фронт перайменаваны ў Беларускі фронт першы. 5.4.1944 у сувязі са скасаваннем 2-га Бел. фронту Беларускі фронт адноўлены. 16.4.1944 зноў перайменаваны ў 1-ы Бел. фронт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСЧАЎНАКО́ВЫ СТАНО́К,
ткацкі станок, у якім уточная нітка ўводзіцца ў зеў (прастору паміж ніткамі асновы) не чаўнаком, а з дапамогай пракладчыка ўтку: рапіраў, іголак, вадзянога ці паветранага струменю, што выходзіць з сапла пад ціскам. Пасля кожнага пракладвання ўточнай ніткі яна абразаецца. У параўнанні са звычайным ткацкім станком, дзе ніткі ўтку змотваюцца са шпулі, якую нясе чаўнок, на бесчаўнаковым станку ніткі ўтку змотваюцца з нерухомых бабін, што знаходзяцца па-за зевам. Бесчаўнаковы станок адрозніваецца большай (у 2—4 разы) скорасцю пракладвання нітак, прадукцыйнасцю ткацтва, меншай вібрацыяй і шумам.