Лясні́цтва, лясні́ства, лясні́частва, лясні́чыства ’ўчастак лесу як гаспадарчая адзінка’, ’упраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам, і гаспадарчыя будынкі, дзе яно размяшчаецца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.). Форма лясніцтва (‑ства) з польск. leśnictwo, якое з leśnik, а ляснічаства — з рус. мовы. Да лясні́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск. literatura < лац. litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярту́ты мн. л. ’баранкі’ (петрык., Мат. Гом.), відавочна, пранікла з укр. мовы; параўн. укр. бук. верту́т, верту́та ’рулет, від пірага з макам, тварагом, павідлам’. Не выключана рэгіянальнае ўтварэнне ад вярце́ць (гл.). Суфікс ‑ут‑ мае экспрэсіўны характар, прынамсі, у бел. гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 70, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятры́ла ’ветразь’ (КСТ). Хутчэй за ўсё, як і ўкр. вітрило (Шаўчэнка), запазычана з рускай мовы. Рус. ветрило са ст.-слав. вѣтрило; параўн. балг. дыял. ве́трило, ветри́ло ’парус, ветразь’. Рус. дыял. назвы тыпу смал. ветри́ло ’прыстасаванне для аховы стога ад ветру’ сюды непасрэдна не адносяцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ла ’дом-асабняк’ (БРС, КТС) запазычана з рус. вилла (Крукоўскі, Уплыў, 73), хаця не выключана магчымасць запазычання з польскай мовы. Рус. слова паходзіць з іт. villa ’дача, вёска’ < лац. villa ’дача’ (Фасмер, 1, 315; Шанскі, 1, В, 98; КЭСРЯ, 81; Махэк₂, 689; БЕР, 1, 148).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гандо́ла ’гандола’ (БРС). Рус. гондо́ла, укр. гондо́ла ’тс’. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца іт. gondola, якое трапіла ў рус. мову яшчэ ў Пятроўскую эпоху. Адтуль, здаецца, лексема пранікла ў бел. і ўкр. мовы. Гл. Фасмер, 1, 436. Падрабязна аб гісторыі слова Шанскі, 1, Г, 126–127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́ж ’гараж’ (БРС). Рус. гара́ж, укр. гара́ж ’тс’. Запазычанне з франц. мовы (у рус. мове на пачатку XX ст.): франц. garage. Гл. Шанскі, 1, Г, 27. Дакладна невядома, але можна меркаваць, што на пашырэнне гэтага слова ў бел. і ўкр. мовах уплывала рус. мова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́н ’агарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарды́ня ’гордасць’, гардыня́ ’горды чалавек’ (Нас.). Рус. горды́ня, укр. горди́ня, ст.-сл. гръдынц і г. д. (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 207–208). Прасл. *gъrdyni. Можна, аднак, ставіць пытанне, ці ўсх.-слав. словы ўсё ж такі не запазычаны з ц.-слав. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́рцавы ’гарцавы’ (БРС), ’які змяшчае ў сабе меру ў гарнец’ (Нас.), гарцо́вы ’тс’ (Касп.). Параўн. гарцаво́е ’від аплаты збожжам’ (Сл. паўн.-зах.). Да запазычанага з польск. мовы га́рнец, ґа́рнец (гл.). Форму гарцо́вы можна таксама лічыць узятай непасрэдна з польск. (параўн. ст.-бел. кгарцовый, Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)