горад, сталіца Рэспублікі Сінгапур, буйны эканам. цэнтр Паўд.-Усх. Азіі, каля Сінгапурскага праліва. Засн. ў канцы 13 ст., у 1365 быў разбураны ў выніку ваен. дзеянняў. У 1819 перайшоў да англічан. 3567 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Адзін з найбуйнейшых марскіх партоў свету (штогадовы грузаабарот больш за 400 млн.т). Міжнар. аэрапорт. Чыгункай і шашой звязаны з п-вам Малака. Міжнар. валютна-фін. цэнтр, буйны цэнтр гандлю сыравіннымі таварамі (натуральны каўчук, прадукты какосавай пальмы, драўніна, вострыя прыправы, фрукты, кава, волава). Важны цэнтр нафтаперапрацоўкі. Прам-сць: эл.-тэхн., хім., нафтахім., маш.-буд., суднабуд. і суднарамонт, гумавая, цэм., дрэваапр., харчовая; новыя галіны — радыёэлектронная, вытв-сцьтрансп. абсталявання, тэкстыльная і швейная, оптыка-механічная. Бункероўка суднаў. Ун-ты. Музеі. Бат. сад, марскі акварыум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЎЧЫКАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 3.5.1958, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977), БДУ (1986). Настаўнічаў, працаваў мастаком-афарміцелем. У 1986—90 у час. «Бярозка». З 1994 дырэктар выд-ва «Радыёла-плюс». Друкуецца з 1982. Аўтар кн. апавяданняў і п’ес «Гульня ў тэстамент» (1992), зб. прозы «Лісты да брата» (1998), у якіх філас. роздум над праблемамі сучаснасці. Пераклаў з груз. на бел. мову раман Н.Думбадзе «Закон вечнасці» (1989), некат. вершы груз. паэтаў. На груз. мову пераклаў зб. версэтаў А.Разанава «Горад-вандроўнік» (1991). Аўтар п’ес-казак. У яго пераказе ў Віцебскім т-ры «Лялька» паст. (1995) п’еса-казка паводле О.Уайльда «Хлопчык-зорка». У 1987—89 па сваіх сцэнарыях вёў тэлеперадачы «У сям’і адзінай», «Дыялогі маладых перакладчыкаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; незак.
1. Весці гаворку, размаўляць з кім‑н. Да брата Прыходзяць сябры, Гамоняць аб справах Да позняй пары.Астрэйка.// Гаварыць, расказваць пра што‑н. Доўга гаманіў Базыль ды аб усім патроху.Нікановіч.Сядзяць людзі-падарожнікі ды грэюцца. Стары белабароды дзед гамоніць нешта.Каваль.
2. Узнімаць гоман, шумець, гучна перагаворваючыся. На пустой, спаленай вуліцы Паплавоў ціснуўся, гаманіў натоўп.Мележ.За ракой гаманілі начлежнікі.Пташнікаў.
3.перан. Ствараць бязладныя гукі, шумець, гусці. А мора несціханае гамоніць, на дзюны хвалі ўспененыя гоніць.А. Вольскі.Шумяць лугавіны, разліўшы духмянасць, Гамоняць пад ветрам.. палі.Ляпёшкін.// Поўніцца, запаўняцца шумам, гоманам. Горад шумеў і гаманіў рознымі галасамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чаго. Выліць частку вадкасці з якой‑н. пасудзіны. Адліць вады з вядра.
2. Адхлынуць, сцячы з якой‑н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару.
3.каго. Разм. Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго‑н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу.Галавач.
4.што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку./уперан.ужыв.Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́ўтра, прысл.
1. У наступны дзень пасля сягонняшняга. Сягоння субота, а заўтра нядзеля.З нар. песні.Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш.Прыказка.// У недалёкім будучым; хутка. Не гавары, кім быў учора, Скажы, кім заўтра хочаш стаць.Жычка.
2.узнач.наз.за́ўтра, нязм., н. Наступны дзень за сягонняшнім. Адкласці на заўтра. Закончыць работу да заўтра.// Недалёкае будучае. На нашых вачах расце горад камуністычнага заўтра, які праз некалькі год стане прамысловым раёнам старажытнага Полацка.Грахоўскі.Уздымаліся тосты за гаспадароў,.. за наша шчаслівае сёння і светлае заўтра.Корбан.
•••
Да заўтра — а) да наступнага дня; б) прынятая форма развітання: да сустрэчы ў наступны дзень.
Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтрагл. сягоння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае адхіленняў ад чаго‑н., пастаянны; нязменны. Няўхільны рост прадукцыйнасці працы. Няўхільны ўздым матэрыяльнага дабрабыту.// Цвёрды, непахісны. Галадай заўжды ведаў, чаго хацеў, і быў няўхільны ў сваіх намерах.Быкаў.Без прынук мы імкнём, няўхільныя, да мэты, прыгажэем, як і горад гэты, што ўзнялі яднаннем душ і рук.Русецкі.
2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае змяненню; абавязковы. Няўхільны закон.
3. Які непазбежна вынікае з абставін; немінучы. І чуе Цімох — і пад ім Звісае няўхільная кара.Колас.А здаралася ўсё гэта, калі ўспамінаць па парадку, не так сабе, .. а, як напэўна сказаў бы інжынер Лось, у выніку няўхільнага і заканамернага развіцця падзей.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даставіць што‑н. поштай або праз каго‑н. Поштай маці мне прыслала ў інтэрнат пасылку.Лойка.[Цыпрук:] — Прышлю табе праз унука старыя граблі.Бядуля.З другім пісьмом Надзя прыслала Салаўёву фотакартку.Шахавец.
2. Накіраваць каго‑, што‑н. куды‑н. з якой‑н. мэтай, па якой‑н. справе. Сяльчонак абяцаў прыслаць машыну, адвезці Льва Раманавіча ў горад на аэрадром.Асіпенка.Такое не здаралася, відаць, як свет светам: да мужыцкага сына прыслалі сваццю з панскага двара.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
1. Кіраваць рулём. Шашу дагнаў на веласіпедзе Міхайла Прымак, ён спрытна руляваў адной рукой.Шамякін.// Кіраваць рухам чаго‑н. (лодкі, санак і пад.). Надзя рулявала ўпершыню, і лодка, вядома, больш слухалася маіх двух вёслаў, чым яе аднаго.Кірэенка.Я рулюю нагамі, выкіроўваю санкі на лёд.Жычка.//Разм. Ехаць па чым‑н., кіруючы рулём. [Сяргей Сяргеевіч:] — У Змітрака ўжо была ў той час свая машына, дык ён, як толькі вернецца, бывала, з работы, пасадзіць дачку і жонку і рулюе куды-небудзь за горад — у лес або на раку.Ляўданскі.
2.Спец. Каціцца па зямлі (пра самалёт).
3.Спец. Весці самалёт па зямлі (пра лётчыка).
[Ад фр. rouler — каціць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Partíef -, -tí¦en
1) па́ртыя (тавару)
2) муз. па́ртыя
3) экску́рсія, пікні́к;
éine ~ ins Grüne пае́здка за го́рад, пікні́к
4) спарт. гульня́, матч
5) па́ртыя, шлюб;
sie hat éine gúte ~ gemácht яна́ ўда́ла вы́шла за́муж, яна́ зрабі́ла до́брую па́ртыю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
occupy[ˈɒkjupaɪ]v.
1. займа́ць, запаўня́ць (месца, прастору, час);
occupy a flat/seat/post займа́ць кватэ́ру/ме́сца/пост;
University occupies all my time. Універсітэт аднімае ў мяне ўвесь час.
2. займа́цца (чым-н.); удзяля́ць час (чаму-н.);
occupy oneself (in doing smth./with smth.) займа́цца (чым-н.);
The work occupies his whole attention. Гэтая праца захапляе яго цалкам.
3. акупава́ць, акупі́раваць;
occupy a city акупава́ць, захо́пліваць го́рад
4. займа́ць (пасаду, пост)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)