кельцкія плямёны, асн. насельніцтва Брытаніі ў 8 ст. да н.э. — 5 ст.н.э. З сярэдзіны 1 да пач. 5 ст.н.э. пад уладай рымлян, часта паўставалі. Ацалелая ў ходзе англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) частка брытаў склала адзін з элементаў пры фарміраванні англ. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМА II ЗЯМЛЯ́ (Wilhelm II Land),
часткатэр. Антарктыды паміж 88° і 92°усх. д. Абмываецца м. Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000—2000 м. Свабодны ад лёду патухлы вулкан Гаўсберг (выш. 369 м). Адкрыта ў 1902 ням. экспедыцыяй Э.Дрыгальскага і названа ў гонар герм. імператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ВАНЬ (галанд. haven),
прыбярэжная частка воднай прасторы (акіяна, мора, возера), натуральна або штучна ахаваная ад ветру, хваль, цячэнняў. Звычайна размяшчаецца ў бухтах. Гаванню наз. таксама частку акваторыі порта, дзе праводзяцца грузапасажырскія аперацыі. У залежнасці ад спецыялізацыі бываюць пасажырскія, вугальныя, нафтавыя, кабатажныя, ваенныя, рыбацкія, рамонтныя, зімовачныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НТРЫ (англ. gentry),
1) у Англіі 16—17 ст. сярэдняе і дробнае дваранства, якое здолела прыстасавацца да развіцця капіталізму (асн.часткат. зв. новага дваранства). Гал. саюзнік буржуазіі ў час Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя.
2) Пашыранае ў еўрап.навук. л-ры абазначэнне кітайскага феад. саслоўя шэньшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАДЫЛА́К»
(Cadillac),
марка легкавых аўтамабіляў павышанай камфортнасці аднайм. аддзялення канцэрна «Джэнерал мотарс карпарэйшэн». Выпускаюцца сярэдне- і поўнапамерныя мадэлі з аўтам. каробкай перадач; большая частка мадэлей — пярэднепрывадныя з кузавам тыпу седан. Магутнасць бензінавага рухавіка да 220 кВт; найб. скорасць да 240 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МПА БЕ́РАГ (Kemp Coast),
частка ўзбярэжжа Антарктыды на У ад Зямлі Эндэрбі (56° — 59°40′усх. д.). Абмываецца морам Садружнасці. Б. ч. тэрыторыі знаходзіцца пад мацерыковым лёдам, які ўтварае высокія ледзяныя абрывы. Адкрыты англ. экспедыцыяй у 1833, пазней названы імем П.Кемпа — капітана судна «Магнет» гэтай экспедыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНАТЭРАПІ́Я (ад механа... + тэрапія),
метад лячэння хворых лакалізаванымі і дазаванымі фіз. практыкаваннямі на спец. апаратах; састаўная часткалячэбнай фізічнай культуры. Распрацавана швед. урачом Г.Цандэрам (1857). Выкарыстоўваецца пры недастатковай рухомасці суставаў, рэабілітацыі пасля пераломаў і інш. З дапамогай апаратаў можна павялічваць ці змяншаць нагрузкі на суставы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАГРА́ННЫ ВУ́ГАЛ,
частка прасторы, абмежаваная трыма ці больш плоскасцямі, якія парамі перасякаюцца і маюць адзін агульны пункт. Агульны пункт наз. вяршыняй, лініі перасячэння плоскасцей — рэбрамі, самі плоскасці — гранямі. М.в., які размешчаны з аднаго боку ад плоскасці кожнай сваёй грані, наз. выпуклым. Гл. таксама Цялесны вугал.