default

[dɪˈfɔlt]

1.

n.

1) недахо́п, недагля́д -у m., незьяўле́ньне ў час

lose by default — прайгра́ць з прычы́ны незьяўле́ньня

2) няспло́чваньне n.

a default on an installment payment — няспла́та ра́ты даўгу́ ў час

3) Law незьяўле́ньне ў суд

in default of — дзе́ля адсу́тнасьці каго́; дзе́ля няста́чы чаго́

2.

v.

1) не зьяві́цца куды́е́будзь

2) не заплаціць даўгу́ ў час

3) Law

а) не зьяві́цца ў суд

б) прайгра́ць спра́ву дзе́ля незьяўле́ньня ў суд

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бы¹ (пасля галосных — б), часц.

Ужыв. пры дзеясловах прошлага часу, інфінітывах са знач.:

1) умоўнай магчымасці дзеяння.

Я паехаў бы, калі б быў час;

2) ветлівай прапановы.

Ты прылёг бы на хвіліну;

3) пажадання.

Паспець бы да дажджу прывезці сена;

4) просьбы.

Праведаў бы ты бацьку;

5) боязі, апаскі.

Паспець бы на цягнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нэ́ндза, -ы (разм.).

1. ж. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.

Жыць у нэндзы.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў. Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).

3. ж. Тое, што і нуда (у 1 знач.).

Захварэць з нэндзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак., што.

1. Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).

С. плоскасць.

2. перан. (разм.). Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць.

Час стушаваў гора.

|| незак. стушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стушо́ўванне, -я, н. і стушо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. Правесці які-н. час, працуючы дзе-н.

П. пяць гадоў.

2. што. Вывучыць, азнаёміцца з чым-н., падвергнуць разгляду (разм.).

П. класічныя творы.

|| незак. прапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапрацо́ўванне, -я, н. (да 2 знач.) і прапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасто́ра, -ы, ж.

1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.

П. і час.

2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.

Нябесная п.

3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.

Свабодная п. паміж сцяной і сталом.

|| прым. прасто́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажы́ць, -жыву́, -жыве́ш, -жыве́; -жывём, -жывяце́, -жыву́ць; -жы́ты; зак.

1. што і чаго. Паступова набыць, назапасіць.

Н. сваёй працай.

2. перан., каго-што і каго-чаго. Атрымаць, набыць (што-н. непрыемнае).

Н. рэўматызм.

3. Пражыць нейкі час (разм.).

У гасцях доўга не нажывеш.

|| незак. нажыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́й; -шы́ты; зак., што.

1. і без дап. Правесці некаторы час, займаючыся шыццём.

2. Зрабіць, вырабіць шыццём.

П. сукенку.

|| наз. пашы́ў, -шы́ву, м. (да 2 знач.; спец.) і пашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.; спец.); прым. пашы́вачны, -ая, -ае (паводле 2 знач.; спец.).

Пашывачны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́зам, прысл.

1. Сумесна з кім-, чым-н.

Працаваць р.

Ходзяць р. боль і радасць.

2. Адначасова (разм.).

Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.

3. У адзін прыём.

Прачытаць усё р.

4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.).

Р. 150 рублёў.

Разам з гэтым — у той жа час, адначасова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«АСВЕ́ТА»,

назва час. «Народная асвета» ў 1924—29.

т. 2, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)