затушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць, пагасіць. Затушыць папяросу. Затушыць лямпу. Затушыць пажар. // перан. Спыніць, заглушыць. Калі я і кахаў яе, то гэта, можа, ад таго, каб затушыць нейкі боль. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звары́цца, зварыцца; зак.

1. Стаць прыгодным да ўжывання ў выніку варкі. Мяса зварылася. □ Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас.

2. Злучыцца ў працэсе зваркі, зварвання. Трубы добра зварыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медано́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Меданосная расліна. Лазоўка з’яўляецца добрым меданосам.

2. ‑у. Тое, што і медазбор (у 1 знач.). Была пара грэцкага меданосу, калі дзень цэлы качаліся пчолы па белай пене грэчкі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзвы́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Жаласна дзвынкала шкло. Лынькоў. Калі кулі дзвынкалі зусім блізка, .. [Пятро] кідаўся ўбок, крыху мяняў напрамак, каб збіць кулямётчыка з прыцэльнай стральбы. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́дзькаў, ‑ава.

Які належыць дзядзьку. Дзядзькава хата. □ У школе Мікалай хадзіў у ваеннай, дзядзькавай гімнасцёрцы, падпяразаны шырокім салдацкім поясам. Мележ. Цэлыя гадзіны сядзеў .. [Якуб] каля Марціна, калі той кляпаў касу, і не прапускаў ніводнага дзядзькавага руху. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канюшы́нішча, ‑а, н.

Поле, з якога сабралі канюшыну або на якім папярэдняй культурай была канюшына. — І няма чаго сеяць на канюшынішчы жыта, — даводзіў адзін з брыгадзіраў, — калі ў наступную вясну можна пасеяць, напрыклад, яравую пшаніцу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжым, ‑лежыце; незак.

Ляжаць у такім становішчы, калі верхняя частка тулава прыпаднята і на што‑н. абапіраецца. Напаўляжаць на падушках. □ На канапе, тварам да святла, напаўляжыць чарнявы таўставаты мужчына, чытае кнігу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацалава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Нацешыцца ўволю пацалункамі. Калі пачалі развітвацца і маці хацела пацалаваць.. [Макара], дык ён адштурхнуў яе, чамусьці засаромеўшыся.. Праўда, ён развітаўся за руку і з Ксенькай, але з ёю ён нацалаваўся напярэдадні. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыхі́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрыхільнага; непрыхільныя адносіны да каго‑, чаго‑н. У голасе .. [Рыгора] была панурая непрыхільнасць. Чорны. Міхась адчуваў за апошнія тыдні нейкую, ну, калі не варожасць, дык непрыхільнасць да сябе з боку бацькоў Рывы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нераспара́дчасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нераспарадчага. Майстэрня часта працавала з перабоямі з-за недахопу запасных частак і нераспарадчасці Шнітава, але дырэктар і слухаць не хацеў, калі яму іншы раз гаварылі, што Шнітаў не на сваім месцы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)