Мя́каць1 ’мяккая частка пладоў ягад, клубняў, цела жывёлы або чалавека’, ’мяса без касцей’, ’што-небудзь рыхлае, мяккае’ (ТСБМ), ’ралля, якая без перапынку ўзорваецца некалькі год запар’ (паўн.-усх., КЭС), мя́кець ’мякаць’ (Ян.). Да мя́ккі (гл.). Суфікс ‑tь (рус. мякоть, укр. мʼякіть) утварыўся, відаць, з ‑ostь і ‑ota.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лойтра ’гультай’ (Ян.). Да лотр (гл.); ‑й‑ выражае экспрэсіўнасць, магчыма, не без уплыву ло́йтры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няве́дама (невѣдомо) ’невядо́ма’ (Нас., Гарэц.). Параўн. невядомабез ведання, тайна’ (Нас.). Да ведаць, гл. вядома.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няво́гледдзюбез аглядкі, з усіх сіл’ (Крыў., Дзіс.). З не і ⁺огледзь, ад глядзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рны ’які ацяпляецца печкай без коміна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Гарэц.). Гл. курыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раява́ць ’жыць вельмі добра без турбот, безклапотна’ (ТСБМ, Ян., Янк. Мат.). Ад рай1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бі́цца, б’ю́ся, б’е́шся, б’е́цца; б’ёмся, б’яце́ся, б’ю́цца; бі́ся; незак.

1. Наносіць пабоі адзін аднаму, распачынаць бойку.

Хлапчукі б’юцца.

2. Весці бой, змагацца.

Б. з ворагам.

3. Ударацца аб што-н., у што-н.

Б. аб сцяну.

4. Калаціцца, кідацца.

Б. ў знямозе.

5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

Сэрца б’ецца.

6. перан., над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

Б. над рашэннем задачы.

7. Разбівацца (пра шкло, посуд).

Крышталь б’ецца.

Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.

|| зак. пабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -бі́ся (да 1—3, 5 і 7 знач.).

|| наз. біццё, -я́, н. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрыёры

(лац. а priori = з папярэдняга)

незалежна ад вопыту, без уліку фактаў (проціл. апастэрыёры).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

кулісье́

(фр. coulissier)

неафіцыйны біржавы пасрэднік, які без удзелу афіцыйных маклераў заключае біржавыя здзелкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ВАМПІРЫ́ЗМ,

рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра. Да вампірызму можна аднесці выпадкі, калі палавы акт суправаджаецца фантастычнымі вобразамі крыві, што льецца. Цяжкія формы вампірызму — нематываваныя забойствы без якіх-небудзь карыслівых мэт або распусных дзеянняў (выгляд крыві можа замяняць палавыя зносіны).

т. 3, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)