Выжа́рышча (с.-г.) ’падсека, месца ў лесе, выпаленае пад сяўбу’ (БРС). Ад выжар пры дапамозе суф. ‑ішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мак ’месца, дзе вымак ці вымерз пасеў’ (Яшк.). Рус. вы́моки, укр. ви́мок ’тс’. Бязафікснае ўтварэнне ад вымакнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́збіна (нізьбіна) ’нізіна’ (рэч., Нар. сл.). Магчыма, ад незафіксаванага *нізьба ’нізкае месца, нізіна’ або кантамінацыя нізіна × лажбіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карчава́ха ’месца, дзе выкарчаваны лес, кусты пад сенажаць ці поле’ (Яшк.), да карчаваць з экспрэсіўным суфіксам ‑аха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асцяро́б ’расчышчанае месца пасярод лесу’ (Касп.). Бязафіксны назоўнік ад *асцерабіць ’прачысціць лес’. Гл. церабіць у гэтым значэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́зна ’багністае, вадзяное месца, якое зарасло чаротам; дрыгва; глыбіня, бездань’ (Бяльк., Яшкін). З бе́здна (да бе́здань, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круга́н ’чыстае сухое месца сярод лесу, звычайна пясчанае, пясчаны ўзгорак’ (Яшк.), ’куча, гурба’ (Сцяшк. Сл.). Гл. курган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кідо́к ’хуткае, імклівае перамяшчэнне з аднаго месца ў другое без перапынкаў, за адзін прыём’ (ТСБМ). Гл. кі́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвіронак ’засек’ (воран., Сл. ПЗБ). Да свіран (гл.). Прыстаўка па‑ пад уплывам літ. pasvirne ’месца ў свірне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Праса́рня, просарпя, просярня ’месца, дзе абрушвалі прасяныя крупы’ (ТС). Ад проса з суф. ‑арня па чыпу малатарня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)