пэ́цнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пэцкаць (у 1 знач.).
2. каго. Разм. Ударыць. Славік абразіўся таксама. Каб хто ў іншым месцы гэтак зняважліва пэцнуў па твары — не паглядзеў бы ні на ўзрост, ні на пасаду, ні на што. А тут прыйшлося змаўчаць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радно́, ‑а, н.
Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна. Колькі год рукі [маці] зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі. Гілевіч. Сухоцкі з Якімкам адшукалі дзедаў будан і адкінулі радно, што прыкрывала ўваход. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разле́зціся, ‑лезецца; пр. разлезся, ‑лезлася; зак.
Разм. Распасціся на часткі, разваліцца, звычайна намокшы, прамокшы. [Газета] размокла і разлеглася. Шматкі яе пачапляліся за вядро і папрыліпалі. Мурашка. Хацеў памыць .. [кашулю], але яна Разлезлася ў руках яго шматкамі. З. Астапенка. [Юзік] падумаў, што ў Зосі таксама палатаныя чаравікі, зараз зусім разлезуцца. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэстара́н, ‑а, м.
Добра абсталяваная сталовая (звычайна з музыкай, танцамі), дзе можна заказаць дарагія стравы, закускі, напіткі, віно. Зранку — тут рабочая сталоўка, Вечарам — шахцёрскі рэстаран. Аўрамчык. — Я таксама віншую, — урачыста сказаў Заранік, — і без усякіх адкладаў уношу прапанову: зайсці ў рэстаран і адзначыць гэты знамянальны дзень. Хадкевіч.
[Фр. restaurant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. У маракоў — паўгадзінны прамежак часу, які абазначаецца ўдарам у звон, а таксама ўдар звона, што абазначае гэты прамежак часу. Недзе зусім побач на караблі прабілі склянкі. Шлег.
2. толькі мн. (скля́нкі, ‑нак). Старадаўні шкляны пясочны суднавы гадзіннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапля́к, ‑а, м.
Разм. Бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадою. Шукаць язёў трэба ў ямах пад абрывістымі берагамі, у вусцях ручаёў і рэчак, а таксама ў глыбокіх плёсах з заваламі карчоў і таплякоў. Матрунёнак. У круглым тупіку мая блешня зачапілася за тапляк на дне. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трапа́к, ‑а, м.
1. Рускі народны танец у хуткім тэмпе з моцным прытупваннем, а таксама музыка да гэтага танца. [Захар Зынга] іграў, пасля перадаў гармон[ь] другому, а сам узяўся ў бокі і пачаў скакаць трапака. Чорны.
2. Музычны твор, напісаны ў форме гэтага танца. Трапак Чайкоўскага. Трапак Рубінштэйна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыно́жак, ‑жка, м.
Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у́нцыя, ‑і, ж.
1. Мера вагі ў Старажытным Рыме, а таксама ў сучаснай Англіі і шэрагу краін Лацінскай Амерыкі.
2. Адзінка аптэкарскай вагі (у Расіі роўная 29,86 г), якая выкарыстоўвалася да ўвядзення метрычнай сістэмы.
3. Назва розных старадаўніх залатых манет у некаторых краінах Еўропы і Лацінскай Амерыкі.
[Лац. uncia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усеагу́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўсіх, ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх. Усеагульнае выбарчае права. Усеагульнае абавязковае сярэдняе навучанне. □ Адам Ружанцоў.. не адыходзіў да самай поўначы ад аварыйнага будынка. Яго таксама захапіла ўсеагульная ўзрушанасць. Чыгрынаў. На кожнай станцыі студыйцы прыцягваюць да сябе ўсеагульную ўвагу. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)