Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пусты́р, ‑а, м.
Незабудаваны, запушчаны ўчастак; пустка. Праехалі Варшаву па прыгожых вуліцах і па пустырах, дзе ляжыць у ярусах цэгла, мінулі будынкі і, урэшце, выехалі ў чыстае поле.Пестрак.Аралі за Крыніцай пясчаны пустыр — голы ўзгорак, зямля на якім адтала ўжо сантыметраў на дваццаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серадня́к, ‑а, м.
1. Селянін-аднаасобнік, які мае невялікі зямельны ўчастак і апрацоўвае яго сваімі асабістымі сіламі, па свайму маёмаснаму становішчу знаходзіцца паміж бедняком і кулаком. Атрымаўшы зямлю, дапамогу, .. [Ларывон і Паліна] выбіліся з беднякоў у сераднякі.Шамякін.
2. Чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асабліва не вызначаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ся́дзьба ’двор і агародная зямля’ (Бяльк.), ’прысядзібны ўчастак’ (Яўс.). Параўн. старое славін.-каш. старое seʒba ’месцажыхарства, сядзіба’. Прасл.*sedьba < *sědti ’сесці’, *sěděti ’сядзець’ з суф. ‑ba (гл. Варбат, Марфан., 98), параўн. сядзьба́ ’сядзенне’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́хань ’ворыва, ворная зямля’ (Яруш.; КЭС, лаг.), ’выкарчаваны ўчастак сярод лесу’ (ганц., Сл. ПЗБ), паханіца ’ворыва’ (віл., Сл. ПЗБ). Да пахаць (гл.). Аб суфіксе -нь (са значэннем ’прадмет, вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.⇉.