Разм. Які мае адносіны да старога, царскага рэжыму. Яшчэ і папы тады, ярыя такія, старарэжымныя, былі, і з імі трэба было вытрымаць добрую сутычку.Ермаловіч.// Такі, як пры старым рэжыме; адсталы, аджыўшы. Старарэжымныя парадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛЬДЗЕНЕ́Ж (франц. boule de neige літар. снегавы ком), снегавы шар,
дэкаратыўная стэрыльная садовая форма каліны звычайнай (Viburnum opulusvar. sterilis). У бульдзенежы ўсе кветкі ў суквецці стэрыльныя, і іх распасцёртыя вяночкі ўтвараюць шарападобнае белае суквецце, якое мае выгляд снегавога камяка, у час цвіцення (май—чэрвень) расліны нібы ўкрыты імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́ўра
(гр. aura = подых ветру)
1) асаблівая атмасфера, настрой, клімат, якія ўтвараюцца вакол біялагічных арганізмаў, нібыта выпраменьваючыся імі;
2) стан, які папярэднічае прыпадкам эпілепсіі, істэрыі, мігрэні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЗЯМЯ́НЕ (польск. ziemianie ад ziemia зямля), зямляне,
1) катэгорыя ваеннаслужылага насельніцтва ВКЛ, частка феад. саслоўя. У 15—16 ст. назва З. пашырылася сярод шляхты ў зах. землях ВКЛ, што тлумачацца ўжываннем польскай тэрміналогіі і перасяленнем пэўнай часткі польскай шляхты ў ВКЛ. Попіс войска ВКЛ 1528 дакладна адрознівае почты (ваен. атрады) баярскія ад зямянскіх. Пазней гэтыя дзве катэгорыі насельніцтва атаясамліваюцца — «зямяне або баяры». Заможная частка З. злівалася са шляхтай, бяднейшая захавала сваю назву і знаходзілася ў васальных адносінах з вял. князем ВКЛ ці феадаламі. З. павінны былі плаціць чынш і каняўшчыну. У адрозненне ад шляхты не ўдзельнічалі ў сейміках. Да пач. 18 ст. былі ўсвяцкія З. (20 радоў) і аднолькавыя з імі паводле стану себежскія і невельскія ардынаты (20 і 48 радоў). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) З. былі абкладзены падушным падаткам, але ў меншым памеры, чым сяляне, і не змешаны з імі.
2) Назва буйных землеўладальнікаў у ВКЛ пераважна ў 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ШКО́ЛЫ,
закрытыя навучальна-выхаваўчыя ўстановы для дзяцей і падлеткаў 11—14-гадовага ўзросту, якім патрабуюцца асаблівыя ўмовы выхавання. Прызначаны для выпраўлення, сац. рэабілітацыі, прадаўжэння агульнаадук. і прац. навучання непаўналетніх правапарушальнікаў. У С.ш. накіроўваюць падлеткаў паводле рашэння судоў у выпадку ўчынення імі небяспечных дзеянняў або сістэматычных парушэнняў правіл грамадскіх паводзін. Навуч.-выхаваўчая работа ў С.ш. грунтуецца на прынцыпах спалучэння агульнаадук. падрыхтоўкі з грамадска карыснай працай паводле вучэбных планаў і праграм, зацверджаных Мін-вам адукацыі. Ва ўстановах забяспечваецца строгі распарадак дня, кругласутачны нагляд і кантроль за паводзінамі выхаванцаў, які выключае магчымасць іх свабоднага выхаду за межы ўстановы. Мэтанакіраваная арганізацыя жыцця падлеткаў садзейнічае развіццю сацыяльна карысных інтарэсаў і схільнасцей асобы. Гуманныя адносіны да кожнага выхаванца спалучаюцца з высокай патрабавальнасцю і дысцыплінай. Падлеткаў выпускаюць са С.ш. паводле рашэння камісіі па справах непаўналетніх на падставе прапановы пед. савета. Навучэнцы, якія не выправілі сваіх паводзін, па дасягненні імі 15-гадовага ўзросту могуць быць пераведзены ў спецыяльныя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. На Беларусі дзейнічае Магілёўская С.ш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ту́рлачка ‘голуб Turtur auritus’ (Мядзв.); сюды ж турлу́шка ‘глушэц’ (Бяльк.). Укр.турлу́шка ‘дзікі голуб туркаўка’, рус.смал.ту́рлушка, турлы́шка ‘тс’. У аснове іх ляжыць імітацыя буркавання галубоў, падобнага да турлу, турлы, параўн. турлушка турлыча (Дабр.), гл. турлыкаць. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 681). Па аналогіі з іміту́рлушка ‘жаба, што крычыць брынклівым голасам’ (Нас.), турлу́шка ‘мядзведка’ (Жыв. сл.), у фразеалагізме глухая турлушка, глухая цяцера — пра глухаватага чалавека (БНТ, Выслоўі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́гаварыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Выказаць усё да канца. І захацелася Якаву хоць раз у жыцці выгаварыцца перад людзьмі, падзяліцца з імі сваім горам.Лобан.Сідар маўчаў і паціху ўсміхаўся, чакаючы, калі Клім выгаварыцца і сціхне.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медуні́ца, ‑ы, ж.
Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі пахучымі кветкамі. І ўслед за падбелам дружна рынуліся з зямлі чубаткі, за імі — сінія і белыя пралескі, сон, ружовыя медуніцы, над якімі ціхенька і асцярожна загудзелі першыя чмялі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе-нідзе́, прысл.
Месцамі, сям-там. Сцежкамі да гумнаў праходзілі мужчыны. І толькі дзе-нідзе свяціўся ў хаце спознены агеньчык.Брыль.Наўкол, як акінуць вокам, зелянеў луг, ляжалі роўнымі радамі пракосы. Дзе-нідзе паміж імі паблісквала вада.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скаваць.
2.перан.; узнач.прым. Пазбаўлены натуральнасці, свабоды, лёгкасці. Граноўская сумысля пасадзіла Надзейку поруч з Зорыным, а толькі паміж імі не клеілася гаворка, яны абое адчувалі сябе скаванымі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)