гальвана...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. гальванічны, напр.: гальванаакустыка, гальванамагнітны, гальванапластыка, гальванастэгія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарта́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

|| прым. гарта́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

герма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. герметычны, напр.: гермакабіна, гермакамера, гермапальчатка, гермашлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэка-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. грэчаскі, напр.: грэка-лацінскі, грэка-балгарскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арг...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. арганізацыйны, напр.: аргкамітэт, аргвывады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авансцэ́на, -ы, мн. -ы, -сцэ́н, ж.

Пярэдняя, адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіт...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае знач. слова «агітацыйны», напр.: агіткалектыў, агітпункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́ша, -ы, мн. -ы, -ло́ш, ж.

Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калашына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёгка... (а таксама легка...) Першая састаўная частка складаных слоў у знач. лёгкі, напр., лёгкапранікальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, буйны, напр.: макраклімат, макраструктура, макрацэфалія.