ГО́РДЗІЙ,

легендарны заснавальнік Фрыгійскага царства, бацька Мідаса. Паводле легенды, аракул параіў фрыгійцам абраць царом таго, хто будзе першы ехаць на калёсах да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій пабудаваў г. Гордзіян, свае калёсы ён прынёс у дар Зеўсу, паставіў іх у храме і заблытаным вузлом прывязаў ярмо да дышля калёс. Лічылі, што той, хто развяжа вузел, будзе валодаць усёй Азіяй. У 334 да н.э. Гордзіян наведаў Аляксандр Македонскі і паспрабаваў развязаць вузел, але не змог і рассек яго мячом (адсюль выраз «рассекчы гордзіеў вузел» — хуткае і смелае вырашэнне заблытанага і складанага пытання).

т. 5, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭСО́Н (Bresson) Рабер (н. 25.9.1907, Брамон-Ламот, дэпартамент Пюі-дэ-Дом, Францыя),

французскі рэжысёр, сцэнарыст. Атрымаў літ. і філас. адукацыю. Вучыўся жывапісу. У кіно з 2-й пал. 1930-х г. як мастак і сцэнарыст. У 1943 паставіў фільм «Анёлы граху», у 1945 — «Дамы Булонскага лесу». Усе наступныя фільмы здымаў па ўласных сцэнарыях, хоць часам выкарыстоўваў і літ. першакрыніцы: «Дзённік сельскага святара» (1950), «Той, хто прыгавораны да смерці, уцёк» (1956), «Працэс Жанны д’Арк» (1962), «Мушэт» (1967), «Пакорлівая» (1969), «Магчыма, д’ябал» (1977), «Грамы» (1983). Гуманістычнае гучанне творчасці Брэсона абумоўлена глыбокай спагадай тым, хто пакутуе, зняважаным і гаротным.

т. 3, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПТУ́ШКА»,

бел. нар. гульня. Для яе неабходна мець адну «П.» (невял. прадмет). Гульцы (10 і болей чал.) выбіраюць вядучага — «раздатчыка», становяцца ў круг плячо ў плячо, спінай унутр круга, і трымаюць за спінай складзеныя кубачкам далоні. «Раздатчык» ходзіць у крузе, непрыкметна ўкладвае каму-небудзь у далоні «П.», становіцца ў цэнтры і гаворыць: «Дзверцы адчынены!» Той, у каго знаходзіцца «П.», бяжыць да «раздатчыка» і аддае яму «П.» (дакранаецца). Гульцы, што стаяць побач, павінны затрымаць яго. Хто першы яго схопіць, становіцца «раздатчыкам», калі не атрымаецца, то «раздатчыкам» становіцца той, хто аддаў «П.».

Я.​Р.​Вількін.

т. 13, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

университе́т універсітэ́т, -та м.;

око́нчивший университе́т той, хто ско́нчыў універсітэ́т;

госуда́рственный университе́т дзяржа́ўны ўніверсітэ́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыха́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Той, хто жыве дзе-н.; насельнік.

Жыхары Беларусі.

2. Той, хто жыве ў памяшканні; жылец.

Ж. з пятай кватэры.

|| ж. жыха́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто наўмысна ўчыніў пажар.

Падпальшчыкаў знайсці не ўдалося.

◊

Падпальшчык вайны (пагард.) — той, хто вядзе прапаганду захопніцкай вайны; агрэсар.

|| ж. падпа́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падпа́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

attender [əˈtendə] n. BrE той, хто наве́двае (заняткі, школу і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

claimant [ˈkleɪmənt] n.

1. той, хто прад’яўля́е правы́; прэтэндэ́нт

2. law ісце́ц

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

high-flyer [ˌhaɪˈflaɪə] n. славалю́б; той, хто здо́льны вы́значыцца; пту́шка высо́кага палёту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mourner [ˈmɔ:nə] n.

1. той, хто прысу́тнічае на пахава́нні

2. пла́кальшчык; пла́кальшчыца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)