Ве́нца ’абадок (пасудзіны); абадок, кольца’ (БРС, Шатал.). Укр. ві́нця мн. л., н. р. ’край пасудзіны’. Можна меркаваць, што гэта слова ўзнікла метафарызацыяй да *věnъkъ, *věnъkъ. Параўн. рус. дыял. ве́нчиктоўсты аплёт па верхняму краю снеткавага каша’, вене́ц ’горны хрыбет кругам, паўкругам; край высокага стэпу і г. д.’ Параўн. Рудніцкі, 1, 430–431.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́та ’неахайны чалавек, лахудра’ (Янк. III), міёр. ла‑ тута, латуціна ’абшарпаны, абадраны’ (З нар. сл., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. latus ’малы, тоўсты чалавек’ — з суф. -litas. Аднак не выключана магчымасць утварэння з гэтым суфіксам ад кораня лат‑, як мяркуе Янкоўскі (Янк. III, 58). Да латах. Параўн. таксама ўкр. лахута ’лахман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нявы́валака ’слабахарактарны, вялы чалавек’ (Мядзв.), ’нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Мат. Маг.), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), ’маруда’ (ушац., Нар. сл.), ’абыякавы да ўсяго’ (Жд. 2); рус. невыволока ’нялоўкі, непаваротлівы, тоўсты чалавек; неахайны чалавек’. Да валачыцца, параўн. ілюстрацыю да слова: Валачэцца, вох, і нявывалака ш (Мат. Гом.), першаснае значэнне, відаць, у ’дамасед’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́сцік, ‑а, м.

1. Памянш. да мост (у 1 знач.); невялічкі мост. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін. І неяк міжвольна перакідаецца мосцік паміж учарашнім днём і заўтрашнім. Шахавец.

2. Тое, што і мост (у 2, 4 знач.).

3. Высокая пляцоўка, узвышэнне на караблях, некаторых машынах для назірання за чым‑н., камандавання. Капітанскі мосцік. □ Марына адной рукой ухапілася за поручань, а другой ускінула кошык на паравозны мосцік. Кавалёў. Недзе там, на мосціку камбайна, стаяў і тоўсты Амархан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́мтух ’абжора’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Да ламаць (Мартынаў, Слав. акком., 131). Утворана пры дапамозе суф.‑ух ад ламота (параўн. гродз. есці ламоту ’есці усё, што папала’), які цяпер успрымаецца як ‑тух (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 65). Аўтары Сл. паўн.-зах. (616) мяркуюць, што гэта — фанетычны варыянт лексемы лантух ’гультай’, ’тоўсты і непаваротлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́н1, лузгане́ц, лузга́нік, лузга́нчык ’вялікі спелы арэх, які сам выпадае са шкарлупіны’ (Нас., Дразд., Гарэц.; мсцісл., Мат. Маг.), лузганнё ’ачышчаныя, поўныя арэхі’ (Нас.). Да лузга́ць (гл.). Гл. таксама лузан і лузаць.

Лузга́н2 ’дзіцё з поўным і чыстым тварам’ (Нас.), лузка́нтоўсты чалавек’ (Бяльк.), лузканнё ’здаровыя дзеці’ (Юрч. Вытв.) — у выніку семантычнага пераносу з лузга́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурмі́ла ’нязграбны і суровы, непамяркоўны чалавек’ (Янк. 3.), ’тоўсты вялікі мужык’ (пух., ЭШ), ’маўклівы чалавек’ (Мат. Гом.), сурмі́ло ’непрыветлівы, змрочны, павольны чалавек’ (ТС). Магчыма, да сурма2; аб суф. ‑іла гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107. Параўн., аднак, сурмі́цца ’хмурыцца’ (Гарэц. 1), укр. дыял. сурма́чити ’хмурыць, супіць’, якое тлумачыцца як вынік метатэзы з *сумрачити ’хмурыць’ (ЕСУМ, 5, 480), гл. сумрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўшчыня́ ’велічыня папярочнага сячэння прадмета’; ’паўната, сытасць’ (ТСБМ, Касп., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таўшчына́ ’тоўстасць’ (Растарг.), таўсціня́ ’тс’ (в.-дзв., лаг., віл., малады, Сл. ПЗБ; Варл.; ашм., Стан.; мёрск., Нар. словатв.), товшчына́ ’тс’ (Вруб.), тоўшчына́ ’тс’, ’таўстуха’ (ТС). Варыянтнасць фіналі слова, магчыма, звязана з адрозненнем зыходнай формы прыметніка таўсты́ і то́ўсты, гл. Параўн. таніня і таніна, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bold

[boʊld]

1.

adj.

1) адважны, сьме́лы, дзёрзкі

a bold explorer — адва́жны дасьле́днік

a bold plan — адважны плян

2) наха́бны, бессаро́мны; бесцырымо́нны

3) выра́зны (пра по́чырк)

4) стро́мкі, стро́мы; рэ́зкі

bold cliffs — стро́мыя ска́лы, стро́мы

5) то́ўсты, тлу́сты

2.

n., Print

тлу́сты шрыфт

- make bold

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

увагну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць паглыбленне ў чым‑н. Кнігі ўвагнулі паліцу. Шафа ўвагнула падлогу. □ Дзядзька пачаў збіраць кусочкі разбуранага гнязда. Пасля ўзяў сетку, увагнуў яе і стаў старанна складваць кусочак да кусочка ластаўчыну хатку. С. Александровіч.

2. Апусціць уніз, нагнуць, схіліць (плечы, шыю і пад.). Да .. [Петрыка] ідзе .. Падласка, рогі паставіла і галаву ўвагнула, убароць хоча. Крапіва. [Мікола] увагнуў плечы і ўпаў на тратуар. Якімовіч.

3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот такі тоўсты, што ледзь увагнуў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)