(24.6.1777, г.п. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 10.11.1851),
бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік. Бацька А.Ходзькі, І.І.Ходзькі, М.Ходзькі. З 1793 цывільна-вайск. камісар Ашмянскага пав., з 1795 асэсар суда ў Паставах, з 1798 падсудак, з 1808 падкаморы Вілейскага пав., з 1811 старшыня Гал. цывільнага суда ў Мінску, інспектар шкал у Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. Адзін з арганізатараў масонскіх лож у Мінску і Вільні. Прытрымліваўся памяркоўна-асветніцкіх поглядаў. Прыхільнік асветы для народа. За сувязь з т-вам філаматаў у 1826 зняволены. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы на Урал (1830—34). Пісаў на польскай мове. Класіцыст, потым псеўдакласіцыст-маралізатар. Аўтар камедыі «Вызваленая Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесцей «Пан Ян са Свіслачы...» (1821) і «Брат і сястра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў» (1816), успамінаў і артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання і значнай колькасцю беларусізмаў. Друкаваўся ў час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»), альманаху «Rubon» («Рубон») і інш. П’есы Х. ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812.
Тв.:
Pisma rozmaite autora «Pana Jana ze Świsłoczy». T. 1—12. Wilno, 1837—42;
Diccezja Mińska około 1830 roku. T. 1. Struktury parafialne. Lublin, 1998.
Літ.:
Chodżko D.C. Jan Chodżko: Obrazek życiorysowy // Teka Wileńska. 1858. № 5;
Turska H. Język Jana Chodźki. Wilno, 1930;
Мархель У. Як свечка перад згасаннем // Мархель У. Прысутнасць былога. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСЦЕНЬ Акім Іванавіч (1877, г.п.Бешанковічы Віцебскай вобл. — 1926),
рэвалюцыянер. З 1898 вёў рэв. работу ў Бранску, Харкаве, Віцебску, на Рыга-Арлоўскай чыг. і інш. У 1907, 1909 і 1910 быў арыштаваны. У 1910—14 у эміграцыі. У 1-ю сусв. вайну ў арміі. У чэрв.—ліп. 1917 адзін са стваральнікаў Віцебскай арг-цыі інтэрнацыяналістаў [з вер. 1917 Віцебская арг-цыяРСДРП(б)], чл. яе к-та, дэлегат VI з’езда РСДРП(б). Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага Савета. У 1919 старшыня Мінскага чыг.рэв.суда, старшыня парт. ячэйкі чыгуначнікаў Мінска. З 1921 на гасп. рабоце ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л (ад лац. generalis агульны, галоўны),
1) воінскае званне (чын) вышэйшага каманднага саставу ва ўзбр. сілах многіх краін свету. У Рэспубліцы Беларусь існуюць наступныя званні: генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал-палкоўнік.
2) Службовая асоба земскіх судоў у ВКЛ, галоўны возны. Выбіраўся ваяводамі, старостамі і павятовай шляхтай з асоб, якія мелі нерухомую маёмасць у дадзеным ваяводстве або павеце. Зацвярджаўся на пасаду вял. князем. На першай сесіі земскага суда прымаў адпаведную прысягу. Мог выконваць абавязкі і за межамі свайго павета або ваяводства па ўсёй тэр.ВКЛ.
3) Тытул кіраўніка ордэна езуітаў, а таксама некат. інш. каталіцкіх манаскіх ордэнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЙРТАН (Ireton) Генры (1611, Атэнбара, графства Нотынгемшыр, Англія — 28.11.1651),
дзеяч англійскай рэвалюцыі 17 ст., ідэолаг памяркоўных індэпендэнтаў. Генерал парламенцкай арміі, паплечнік О.Кромвеля. З пач.грамадз. вайны ў 1642 выступіў на баку парламента супраць раялістаў, стаў адным з арганізатараў новай арміі. У 1645 выбраны ў Доўгі парламент. На канферэнцыі ў Патні (1647) гал. апанент левелераў, выступаў за захаванне караля і палаты лордаў, супраць ідэі «народакіравання». У 1648 дзеля захавання ўлады індэпендэнтамі стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў суда над Карлам I, падпісаў яму смяротны прыгавор. У 1649 удзельнічаў у Ірландскім паходзе, лорд-правіцель Ірландыі (з 1650).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТАВЫЯ КНІ́ГІ,
спецыяльныя кнігі ў судах ВКЛ і Польшчы ў 14—18 ст. У ВКЛ афіцыйна ўведзены Статутам ВКЛ 1529. Да сярэдзіны 16 ст. ўсе запісы рабіліся ў адной кнізе паводле часу паступлення спраў у суд. Паводле Статута ВКЛ 1566 зацверджаны земскі і гродскі суды з асобнымі актавымі кнігамі, якія падзяляліся на паточныя (запісваліся скаргі істцоў, пярэчанні адказчыкаў, данясенні судовых чыноўнікаў), запісавыя (запісваліся акты натарыяльнага характару і афіц. дакументы — прывілеі вял. князёў, пастановы соймаў і соймікаў) і дэкрэтавыя (запісваліся судовыя пастановы, працэсуальныя дзеянні суда і бакоў). Трыбуналы, каптуровыя і інш. суды ВКЛ вялі ўласныя актавыя кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬГА́МБРА (араб. аль-хамра — чырвоная),
палац-замак сярэдзіны 13 — пач. 14 ст. ў Іспаніі каля Гранады; узор познамаўрытанскай архітэктуры. Да 1492 рэзідэнцыя эміраў Гранады.
Ад горада Альгамбра аддзелена цяснінай р. Дара і абкружана мураванымі крапаснымі сценамі з вежамі. Залы (Абенсерахаў, Паслоў, Дзвюх сясцёр, Суда) групуюцца, як і інш. памяшканні Альгамбры, абапал двароў — Міртавага з вадаёмам і Львінага; аздоблены мармурам, глазурай, вытанчаным разьбяным і размаляваным арнаментам, мазаікай. У ансамбль Альгамбры ўваходзіць недабудаваны палац Карла V (пачаты ў 1526, арх. П.Мачука) — помнік ісп. рэнесансавага дойлідства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНО́ВІЧ Антон Канстанцінавіч (6.6.1910, в. Казлы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 27.12.1980),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969). Скончыў Віленскі ун-т (1950), выкладаў у ім (1950—71). Даследаваў помнікі татара-мусульманскага пісьменства на бел. мове («Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арфаграфічная сістэма», 1968), фанетыку, графіку і арфаграфію судовай (актавай) кнігі Ковенскага земскага суда 1566—67. Выявіў 24 рукапісныя кнігі 17 — пач. 20 ст. на бел. мове араб. пісьмом. Працы Антановича паказваюць суадносіны бел.літ. і жывой гутарковай мовы розных часоў, фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці нар.бел. гаворак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШЫ ГАСПАДА́РЧЫ СУД РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
судовая ўстанова, якая вырашае ў межах сваіх паўнамоцтваў гасп. спрэчкі паміж прадпрыемствамі, установамі, арг-цыямі, калгасамі, сумеснымі прадпрыемствамі, дзярж. і інш. органамі, а таксама з’яўляецца нагляднай інстанцыяй за рашэннямі гасп. судоў ніжэйшых звёнаў. Створаны ў 1991. Складаецца з 16 суддзяў, якія назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Саветам Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя, парадак дзейнасці і кампетэнцыя суда вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Яго асн. задачы: абарона правоў і інтарэсаў арг-цый, захаванне законнасці ў эканам. адносінах; забеспячэнне аднолькавага і правільнага выкарыстання заканадаўства пры вырашэнні гасп. спрэчак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫКО́Ў Васіль Цімафеевіч (н. 10.4.1921, р.п. Хватаўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-юрыст. Канд.юрыд.н. (1970), праф. (1990). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1967). Скончыў Саратаўскую юрыд. школу (1948), Мінскі юрыд.ін-т (1953). Працаваў нар. суддзёй, з 1952 суддзя Вярх.судаБССР. З 1971 у Мін-ве юстыцыі БССР (нач. упраўлення). З 1981 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы ў галіне крымінальнага права і судаводства.
Тв.:
Советский суд в борьбе с преступностью. Мн., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХО́ЎСКІ Пётр Рыгоравіч (1799, Смаленская губ. — 25.7.1826),
расійскі рэвалюцыянер-дзекабрыст. Паручнік у адстаўцы (1821). У 1816—19 на дзеючай вайск. службе. Са снеж. 1824 у Пецярбургу. З пач. 1825 чл.Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, выступаў за ліквідацыю самаўладства, знішчэнне царскай сям’і і ўстанаўленне рэсп. ладу ў Расіі, удзельнічаў у падрыхтоўцы планаў паўстання. 14.12.1825 на Сенацкай плошчы заклікаў салдат не прысягаць Мікалаю I, забіў пецярбургскага ген.-губернатара М.А.Міларадавіча, параніў 2 афіцэраў. 15.12.1825 арыштаваны, зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У пісьмах, напісаных у зняволенні, абгрунтаваў свае паліт. погляды і даў крытычны аналіз тагачаснага дзярж. ладу Расіі. Павешаны паводле прыгавору Вярх.суда.