прэс-падбо́ршчык, ‑а, м.
Сельскагаспадарчая машына, якая адначасова падбірае і прасуе сена, салому і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гні́сці і гніць, гнію́, гніе́ш, гніе́; гніём, гніяце́, гнію́ць; гніў, гніла́, -ло́; незак.
1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.
Сена гніе.
2. перан. Цяжка жыць, гібець.
Г. у акопах.
|| зак. згні́сці і згніць, -гнію́, -гніе́ш, -гніе́.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паўсяно́ўваць ’назапашваць сена’ (навагр., Сл. ПЗБ). Да па‑ і + усенаваць < сена (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫФАСГЕ́Н, трыхлорметылхлоркарбанат,
эфір хлорвугальнай к-ты, CCl3OC(O)Cl. Бясколерная вадкасць, дыміць у паветры, мае пах прэлага сена, tкіп 128 °C, шчыльн. 1664 кг/м³ (20 °C). Узаемадзейнічае з воднымі растворамі шчолачаў, аміяку, амінаў (гэтыя рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі Д.). Аказвае раздражняльнае і моцнае ўдушлівае дзеянне: смяротная канцэнтрацыя 1 мг/л пры экспазіцыі 5 мін, скрыты перыяд дзеяння 6—8 гадз. У 1-ю сусв. вайну выкарыстоўваўся як атрутнае рэчыва.
т. 6, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус. дыял. остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр. острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус. острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш. strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял. настраміць ’накалоць’, укр. (у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сенако́с, ‑у, м.
1. Касьба травы на сена. Пачаўся сенакос. □ Пажоўклі травы, якія не паспелі адрасці пасля нядаўняга сенакосу. Шахавец.
2. Месца, адведзенае для касьбы сена. Людзі зразумелі, што пастаў час ператварыць нашы неўрадлівыя сенакосы ў высокаўраджайныя палі. Асіпенка. Там сцелюцца між хвойніку паплавы сенакосу, упіраючыся ў маленькія засценкі і хутаркі. Гартны.
3. Час уборкі сена. Для Якуба самаю вясёлаю і радаснаю парою года быў час сенакосу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.
1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.
П. посцілку пад сяннік.
2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.
П. сена.
|| незак. падго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зацюкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Спец. Звязаць у цюк (цюкі); спакаваць. Зацюкаваць сена. Зацюкаваць салому.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыфасге́н, ‑у, м.
Бясколернае масляністае атрутнае рэчыва з рэзкім удушлівым пахам, падобным да паху прэлага сена.
[Грэч. di(s) — двойчы і фасген.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прыгрэбці да чаго‑н. усё, многае. Папрыграбаць сена да стога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)