Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ЗЯМЕ́ЛЬНЫХ УЛА́СНІКАЎ,
палітычная арганізацыя памешчыкаў Расіі ў 1905—08 і 1916—20. Засн. ў ліст. 1905 у С.-Пецярбургу для абароны буйнога прыватнага землеўладання і самадзярж. ладу ва ўмовах рэвалюцыі 1905—07. Пасля яе задушэння часова спыніў існаванне (1908). Адноўлены ў ліст. 1916 з мэтай дапамогі арміі с.-г. прадуктамі і абароны прыватнай уласнасці на зямлю. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 С.з. у. — падп. манархічная арг-цыя, звязаная з белым рухам. Адзін з яго кіраўнікоў А.В.Крывашэін у 1920 узначальваў белагвардзейскі «Урад Поўдня Расіі». Пасля разгрому Чырв. Арміяй асн. сіл белагвардзейцаў саюз распаўся.
т. 14, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дэмакратычны саюз народа Фінляндыі 5/352; 10/600
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нацыянальны саюз народных сіл (партыя, Марока) 7/34
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Грамадзянскі радыкальны саюз народа (партыя, Аргенціна) 1/423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Грамадзянскі радыкальны саюз непрымірымых (партыя, Аргенціна) 1/423
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКІ КЛІ́РЫНГАВЫ САЮ́З,
пагадненне аб урэгуляванні дысбалансаў у міжнар. разліках паміж Бангладэш, Бірмай, Індыяй, Іранам, Непалам, Пакістанам і Шры-Ланкай. За адзінку разлікаў прынята азіяцкая грашовая адзінка, роўная па кошце адзінцы спец. правоў запазычання (СДР) у міжнародным валютным фондзе.
т. 1, с. 169
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ЖУРНАЛІ́СТАЎ БЕЛАРУ́СІ.
Беларускі саюз журналістаў, добраахвотная грамадская арганізацыя прафес. работнікаў перыяд. друку, тэлебачання, радыёвяшчання, інфарм. агенцтваў, выдавецтваў. Створаны ў 1959 як С.ж.Б. З 1995 наз. Бел. саюз журналістаў. Гал. задачы саюза — павышэнне прафес. майстэрства журналістаў, іх кругагляду і абагульненне лепшага вопыту. Арганізоўвае творчыя семінары, стажыроўку маладых журналістаў, прэс-канферэнцыі, творчыя конкурсы, выстаўкі. Членамі саюза могуць быць журналісты, фотакарэспандэнты, мастакі, рэдактары, якія працуюць у друку, на радыё і тэлебачанні, у інфарм. агенцтвах не менш як 3 гады і валодаюць высокім прафес. майстэрствам. Вышэйшы орган — рэсп. з’езд. Паміж з’ездамі дзейнасцю саюза кіруе сакратарыят і рада. З’езды адбыліся ў 1959, 1962, 1966, 1971, 1977, 1982, 1987, 1990, 1995, 2000. Дзейнасць С.ж.Б. распаўсюджваецца на тэр. Рэспублікі Беларусь. У абласцях створаны абласныя журналісцкія арг-цыі, у рэдакцыях — пярвічныя. Уваходзіць у склад Міжнар. канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў. Яго прадстаўнікі ўдзельнічаюць у міжнар. сустрэчах і сімпозіумах журналістаў, арганізоўваюць аналагічныя мерапрыемствы на Беларусі, спрыяюць умацаванню супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж сродкамі масавай інфармацыі розных краін свету. Выдае газ. «Вдохновение». Старшыні С.ж.Б.: Ф.Я.Кляцкоў (1959—71), У.В.Мацвееў (1971—73), А.А.Тоўсцік (1973—87), І.П.Макаловіч (1987—90), Л.С.Екель (з 1990). На 1.9.2001 аб’ядноўвае 2500 чл.
Т.М.Мазур.
т. 14, с. 226
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)