радовішча пяску ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лукі. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі поймы р. Дняпро. Пяскі светла-шэрыя, палевашпатавакварцавыя, дробназярністыя, з лінзамі сярэднезярністых. Разведаныя запасы 13,6 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,9—10,1 м, ускрышы 0,2—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сценавых вырабаў з шчыльнага і ячэістага сілікатабетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАКУЛІ́Т (ад лац. novacula востры нож, брытва),
Арканзаскі камень, крамяністы сланец, шчыльная белая крамяністая асадкавая горная парода. Структура складзена з агрэгатаў хаатычна арыентаваных поліэдрычных зерняў кварцу блізкіх памераў (1,5—3 мкм) з рэзкімі межамі паміж імі. Парода ўтворана з крэменязёму, які паступаў у басейн асадканамнажэння пры вулканічных працэсах. Выкарыстоўваецца як тачыльны камень і найтанчэйшы абразіў. Найб.радовішча Н. ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ІПЧА,
радовішча глін у Віцебскім р-не, каля аднайм. вёскі. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага гарызонту. Гліны мантмарыланітава-гідраслюдзістыя, з дамешкамі каалініту, стужачныя, тлустыя, шчыльныя. Разведаныя запасы 12,6 млн.т, перспектыўныя 3,4 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—6,7 м, ускрышы (пяскі) 0,2—1,9 м. Гліны з дамешкамі супескаў прыдатныя ў якасці гліністага кампанента пры вырабе цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБІ́Н,
вёска ў Капыльскім с/с Капыльскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр с.-г.вытв. кааператыва. За 3 км на У ад г. Капыль, 128 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 498 ж., 200 двароў (2001). Дом культуры, б-ка. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу Скабін.
спосаб здабычы карысных выкапняў непасрэдна з паверхні зямлі. Ажыццяўляецца з вырабатак — кар’ераў. Складаецца з падрыхтоўкі паверхні, асушэння радовішчаў, горна-капітальных, раскрыўных і здабыўных работ. Падрыхтоўка паверхні звязана з ліквідацыяй перашкод, якія ўскладняюць адкрытыя распрацоўкі радовішчаў (планіроўка паверхні, выдаленне расліннасці і г.д.). Асушэнне радовішчаў — комплекс мерапрыемстваў для аховы радовішчаў ад прытоку вады, у т. л. шляхам адпампоўвання і водапаніжэння. Горна-капітальныя работы — пабудова капітальных траншэй для трансп. камунікацый кар’ера, разразных траншэй для першапачатковай работы і расстаноўкі абсталявання (экскаватараў, гідраманітораў і інш.), капітальнае раскрыццё першапачатковага агалення карыснага выкапня. Раскрыўныя работы — аддзяленне ад масіву і транспарціроўка ў адвалы покрыўных парод. Здабыўныя работы — працэс непасрэднага выбірання карыснага выкапня з горнага масіву. Адкрытая распрацоўка радовішчаў забяспечвае здабычу каля 75% цвёрдых карысных выкапняў, у т. л. да 100% прыродных буд. матэрыялаў, 75—80% бурага вугалю, 65—75% нярудных, 45—50% рудных выкапняў, большасць рассыпных карысных выкапняў. Прадукцыйнасць працы ў кар’ерах у 2—6 разоў вышэйшая, чым у шахтах, вытв. магутнасць у 3—5 разоў большая, буд-ва іх у 2—5 разоў хутчэйшае. На Беларусі адкрытая распрацоўка радовішчаў выкарыстоўваецца пры здабычы прыродных буд. матэрыялаў (буд. і абліцовачнага каменю, буд. пяску і пясчана-жвіровых матэрыялаў, сыравіны для керамічнай цэглы, лёгкіх запаўняльнікаў, шкла і цэменту, мелу і інш.). Дзейнічаюць буйнейшыя ў Еўропе кар’еры па здабычы даламітаў (радовішча Гралева ў Віцебскай вобл.) магутнасцю 6 млн.т у год, гранітаў (радовішча Мікашэвічы ў Брэсцкай вобл.) магутнасцю каля 5 млн.м³ у год і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ (Хасень Мустафавіч) (н. 20.4.1924, г. Клецк),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1970), праф. (1972). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фіз.-хім. асновах селектыўнай флатацыі сільвініту паверхнева-актыўнымі рэчывамі, тэхналогіі вытв-сці мінер. угнаенняў з калійных рудаў Старобінскага радовішча.
Тв.:
Основы применения реагентов при флотации калийных руд. Мн., 1973;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́-САФА́,
нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі і Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. У акваторыі Персідскага зал., за 50 км на ПнУ ад порта Рас-Танура. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1963, распрацоўваецца з 1966. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 561 млн.т. Прадукцыйныя залежы на глыб. 2 км. Шчыльн. нафты 876 кг/м³. Свідравіны фантануючыя. Падводны нафтаправод у порт Рас-Танура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАДЖАРЫ́,
газакандэнсатна-нафтавае радовішча ў Іране, за 130 км ад г. Абадан, адно з буйнейшых у свеце. У межах Персідскага заліва нафтагазаноснага басейна. Адкрыта ў 1938, распрацоўваецца з 1945. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 1283 млн.т, газу 263 млрд.м³. Нафтаносны паверх на глыб. 1240 м, газанафтавы — 1400 м. Шчыльн. нафты 850 кг/м. Дзесяткі фантануючых свідравін. Нафтаправоды ў порт Бендэр-Махшэхр і Абадан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБЕРГІ́Т (ад назвы радовішча Анаберг у ФРГ),
мінерал класа арсенатаў Ni3[AsO4]2∙8H2O. Поўны ізамарфізм з эрытрынам. Часта мае ў сабе кобальт, прымесі кальцыю, магнію, жалеза, цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае скарынкі, налёты, зямлістыя агрэгаты. Колер светла-зялёны. Бляск шкляны, да зямлістага. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 3,1 г/см³. Утвараецца ў зонах акіслення арсенідаў кобальту і нікелю. Анабергіт («нікелевыя кветкі») — пошукавая прыкмета на нікелевыя руды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВА́Р,
газанафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з найбуйнейшых у свеце. За 20 км на З ад г. Эль-Хуфуф. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1948, распрацоўваецца з 1951. Пач. запасы нафты 10 136 млн.т, газу 1013 млрд.м³. Паклады на глыб. 1,5—3 км. Шчыльн. нафты 850—865 кг/м³. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправоды ў парты Рас-Танура і Янбу.