Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бертранды́т
(ад фр. E. Bertrand = прозвішча фр. мінералога)
мінерал класа сілікатаў, бясколерны, белы, радзей светла-ружовы і светла-жоўты са шкляным бляскам; руда берылію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алаполіплаіды́я
(ад ала- + поліплаідыя)
спадчынныя змены ў клетках раслін, радзей жывёл, якія заключаюцца ў кратным павелічэнні колькасці набораў храмасом пры міжвідавым або міжродавым скрыжаванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нітэ́ла
(н.-лац. nitella)
шматклетачная водарасць сям. нітэлавых, якая расце на мяккіх ілістых грунтах у чыстай, спакойнай вадзе, радзей у вадаёмах з пясчаным дном.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
таласіязі́ра
(н.-лац. thalassiosira)
аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. таласіязіравых, якая пашырана пераважна ў планктоне мораў і саланаватых вадаёмаў, радзей у прэсных водах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трамэ́тэс
(н.-лац. trametes)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на адмерлай і апрацаванай драўніне, радзей на жывых дрэвах лісцевых і хвойных парод.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цытаспо́ра
(н.-лац. cytospora)
недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на сухіх ствалах, галінах і парастках дрэў, радзей на сцёблах і лісці травяністых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БО́ЧКА, у архітэктуры,
дах у форме паўцыліндра з прыўзнятым і завостраным верхам, які на фасадзе ўтварае кілепадобны франтон. Бочкі вядомыя ў рус. архітэктуры 17—18 ст., пераважна ў драўлянай (цэрквы рус. Поўначы, у т. л. Праабражэнская царква на в-ве Кіжы; палац у Каломенскім, не захаваўся), радзей у мураванай (царква ў пас. Тайнінскае Маскоўскай вобл.). Перакрыжаванне дзвюх бочак утварае крыжападобную бочку, ці кубаватае пакрыццё.
Бочкі Праабражэнскай царквы на востраве Кіжы. 1714.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАПОЛІПЛАІДЫ́Я (ад ала... + поліплаідыя),
спадчынная змена ў клетках раслін, радзей жывёл, звязаная з кратным павелічэннем набораў храмасом, якія належаць розным відам або родам. Абумоўлена спантаннай або выкліканай у эксперыменце геномнай мутацыяй. Адбываецца найчасцей пры міжвідавой гібрыдызацыі. Мае асаблівае значэнне ў працэсах відаўтварэння ў раслін. Алапаліплоіды, якія ўтвараюцца праз цотнае павелічэнне храмасомных набораў пры скрыжаванні двух відаў або родаў, наз. амфідыплоідамі (напр., капусна-рэдзькавыя, аржана-пшанічныя, трыцікале і інш. выкарыстоўваюцца ў селекцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́Ў,
схіл рачной даліны, берагоў мора, ракі, возера, вадасховішча, яра стромкасцю больш за 55°, вышынёй (глыб.) ад некалькіх да дзесяткаў метраў. На фарміраванне абрыву ўплываюць тэктанічныя рухі, працэсы абразіі (кліф), эрозіі (рачныя тэрасы) і інш. Пры замаруджванні ці спыненні гэтых працэсаў абрыў траціць стромкасць і паступова ператвараецца ў пакаты схіл. На Беларусі абрывы часцей бываюць на сугліністых і лёсападобных грунтах, радзей на месцах знаходжання былых вял. прыледавіковых азёраў.