кінематаграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кінематаграфіі, работнік кіно.

|| ж. кінематаграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кінематаграфі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашта́тны, -ая, -ае (уст.).

Пазаштатны, які не ўваходзіць у штат.

З. работнік.

Заштатны горад (уст.) — горад, які ўваходзіць у павет, але не з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам павета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Карчако́пработнік, які капае карчы’ (КЭС, лаг.). Этымалогія гэтага складанага слова празрыстая, да корч (гл.) і капа́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няшта́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўваходзіць у штат ​2 (у 2 знач.). Няштатны работнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партаві́к, ‑а, м.

Работнік порта ​1. З порта прыйшла тэлеграма ад аб’яднання партавікоў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́бельшчык, ‑а, м.

Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік яўкі на работу па табелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніфармі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік цырка, які належыць да уніформы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сувязі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Работнік сувязі (у 6 знач.), а таксама ваеннаслужачы войск сувязі.

|| ж. сувязі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Работнік тэлеграфа (у 2 знач.), які прымае і перадае тэлеграмы.

|| ж. тэлеграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто працуе.

Сумленны п.

2. Работнік якой-н. галіны, сферы працы.

Працаўнікі навукі.

|| ж. працаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)