коміваяжо́р

(фр. commis voyageur)

прадстаўнік фірмы, які раз’язджае з узорамі тавараў і збірае заказы, заключае гандлёвыя здзелкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

коміваяжо́р

(фр. commis voyageur)

прадстаўнік фірмы, які раз’язджае з узорамі тавараў (або іх каталогамі) і збірае заказы, заключае гандлёвыя пагадненні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пігме́й, ‑я, м.

1. Прадстаўнік карлікавых плямён Цэнтральнай Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі. // Пра чалавека маленькага росту. Комін відаць на многа кіламетраў навокал. Акурат — строгі палец велікана, што паказвае пігмеям на вечнае неба. Бядуля. // Пра прадмет, жывёліну, расліну вельмі малых памераў.

2. Нікчэмны, абмежаваны чалавек. Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак. Кірэенка.

[Грэч. pigmáios — велічынёй з кулак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАЛІ́ ((Bally) Шарль) (4.2.1865, Жэнева — 10.4.1947),

швейцарскі лінгвіст. Прадстаўнік жэнеўскай школы. Вучань і паслядоўнік Ф. дэ Сасюра. З 1913 праф. Жэнеўскага ун-та. Даследаваў агульную і франц. лексікалогію, стылістыку. Займаўся агульнай тэорыяй мовы («Агульная лінгвістыка і пытанні французскай мовы», 1932), вывучаў функцыянальныя і экспрэсіўныя ўласцівасці мовы як грамадскай з’явы.

т. 2, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІКА́ГА,

2-я дынастыя ваенна-феад. правіцеляў (сёгунаў) Японіі ў 1335 (1338)—1573. Улада Асікага была нетрывалая з-за ўзмацнення мясц. князёў (даймё). Міжусобныя войны, якія пачаліся з сярэдзіны 15 ст., прывялі краіну да распаду на асобныя незалежныя княствы. Апошні прадстаўнік дынастыі скінуты яп. палкаводцам Ода Набунага ў 1573.

т. 2, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗРАЖЭ́ЎСКІ (Васіль Іванавіч) (20.4.1776—3.1.1837),

бел. архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АН (1797). У 1805—12 Магілёўскі губ. архітэктар. Аўтар праектаў у Магілёве — астрога і дома для рэктара і прэфекта (тып гар. жылога дома; гл. Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі, 1808), мураваных цэркваў, у Мсціславе — Троіцкага сабора (каля 1810).

т. 7, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

delegate

1. [ˈdelɪgət]

n.

дэлега́т -а m., дэлега́тка f.; прадстаўні́к -а́ m., прадстаўні́ца f.

2. [ˈdelɪgeɪt]

v.

1) пасыла́ць або́ прызнача́ць каго́ дэлега́там, дэлегава́ць

2) перадава́ць паўнамо́цтвы

3) даруча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Латы́ш1прадстаўнік асноўнага насельніцтва Латвіі’ (ТСБМ), прым. латышскі (ТСБМ), латыські (Касп.). Укр. лати́ш, рус. латы́ш, польск. łotysz, чэш. Lolyš. У бел. і ўкр. антрапаніміі сустракаюцца асновы з ла‑ і ло‑. Узыходзіць да лат. latvieši ’латышы’ (< latvietis), літ. lãtvis, якія паходзяць ад назвы р. Late (Мікала, Slavia, 15, 162; Фасмер, 2, 466).

Латы́ш2 ’вялікі збан з адной ручкай’ (Сл. паўн.-зах.). Да этноніма латыш (відавочна, форма збана пашырылася з Латвіі). Параўн. назву касы літоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІХАЭ́ЛІС Віктар, бел. архітэктар 1-й пал. 19 ст.; прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Вучань арх. К.В.Багеміле. У 1826—49 працаваў гродзенскім губ. архітэктарам. Выканаў праекты гандл. радоў у Навагрудку (1835), бальніцы для ніжніх воінскіх чыноў, сіроцкага дома, багадзельні (1849) для Гродзенскай губ., сінагогі на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.

В.​Ф.​Марозаў.

т. 10, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́йкер

(англ. biker)

прадстаўнік нефармальнага маладзёжнага руху, удзельнікі якога раз’язджаюць на матацыклах на вялікай хуткасці па гарадскіх вуліцах.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)