1) вылучэнне адзінкавага і індывід. са ўсеагульнага. Ідэя І. сфармулявана ант. філосафамі. Прадстаўнікі «стаіцызму» (Зянон з Кітыёна, Хрысіп, Л.А.Сенека) лічылі, што навука імкнецца пазнаць агульнае, а пачуцці чалавека ўспрымаюць рэчаіснасць як нешта адзінкавае. Арыстоцель сфармуляваў прынцып І. як спалучэнне формы і матэрыі. У сярэдневяковай філасофіі прынцыпам яе называлі пастулат аб пачатках (асновах) І. Існавалі 3 канцэпцыі асноў І.: канцэптуалісцкая (яе прыхільнікі лічылі магчымым існаванне розных рэчаў адной формы), рэалісцкая (пачатак І. не ў колькасных, а ў якасных адрозненнях паміж рэчамі) і наміналісцкая (яе паслядоўнікі сцвярджалі, што пачаткі І. ў вонкавых характарыстыках рэчаў, іх назве, становішчы ў прасторы і часе). Ф.Шэлінг бачыў аснову І. ў адыходзе ад Бога. Дж.Лок, А.Шапенгаўэр яе формамі лічылі прастору і час. 2) У аналіт. псіхалогіі К.Г.Юнга І. — працэс станаўлення і развіцця індывіда ў выніку асіміляцыі свядомасцю зместу асабістага і калектыўнага неўсвядомленага; канчатковы вынік ажыццяўлення І. — самарэалізацыя чалавека, дасягнуць якой могуць найб. мэтанакіраваныя і здольныя людзі. Э.С.Дубянецкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКРЭ́ЦЫЙ (Lucretius),
Ціт Лукрэцый Кар (1 ст. да н.э.), рымскі паэт, філосаф-матэрыяліст. Аўтар паэмы «Аб прыродзе рэчаў», напісанай у форме дыдактычнага эпасу, тлумачыць вучэнне грэч. паэта Эпікура. Паэма складаецца з 6 кніг: у кн. 1-й і 2-й выкладаецца атамістычная тэорыя стварэння свету і абвяргаецца ўмяшанне багоў у людскія справы; у 3-й кнізе — вучэнне аб душы, яе матэрыяльнасці, смяротнасці і сувязі з целам; кн. 4-я — вучэнне пра чалавека, яго пачуцці; кн. 5-я — пра гісторыю развіцця чалавечага роду, узнікненне мовы; у кн. 6 тлумачыцца паходжанне рэлігіі. Мэту сваёй філасофіі Л. бачыў у вызначэнні шляху да шчасця праз пераадоленне бедстваў, страхаў перад багамі, смерцю, замагільнай карай. Твор меў вял. ўплыў на развіццё матэрыялістычнай філасофіі Адраджэння. Буйнейшым правадніком ідэй Л. быў франц. філосаф П.Гасендзі. На Беларусі паэма Л. вядома з 15 ст. Урыўкі яе распаўсюджваліся ў рукапісных зборніках твораў стараж. філосафаў, у творах Б.Буднага пра жыццё і філас. вучэнне мысліцеляў Стараж. Грэцыі і Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абуя́ць, ‑яе; зак., каго-што.
Ахапіць, апанаваць з нястрымнай сілай (пра пачуцці). Чачыка абуяла злосць, і ён нервова закратаў рукой, аж заскакалі лейцы.Пташнікаў.Помню, абуяла мяне радасць, што вось, не думаўшы, не гадаўшы, трапіў я, крыварукі, на вайну...Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згасі́ць, згашу, згасіш, згасіць; зак., што.
Разм. Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць. Згасіць свечку. Згасіць агонь. □ Ліхтары згасілі, і снег стаў ліловы.Караткевіч.//перан. Заглушыць (пачуцці, думкі і пад.). І гэты .. занятак [Васіля] згасіў у сэрцы Ганны часцінку ранейшай цеплыні.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незадаво́ленасць, ‑і, ж.
1. Адсутнасць задаволенасці чым‑н. Незадаволенасць сучасным станам беларускай байкі, яе мастацкім узроўнем не раз выказвалася на старонках нашага друку.Казека.
2.Пачуцці, перажыванні незадаволенага чалавека. Незадаволенасць сабой, сваёй работай з цягам часу ўсё ўзрастала і ўзрастала.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязме́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не паддаецца вымярэнню; неабдымны. Ходзіць сонца У нязмернай шыры, Мерыцца нырнуць У пену хваляў.Хведаровіч.
2.перан. Незвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Ніхто ж дагэтуль не знайшоў, Чым вымераць нам да Радзімы Сваю нязмерную любоў.Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удаскана́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад удасканаліць.
2.узнач.прым. Больш дасканалы, чым раней, вельмі дасканалы. На стале стаяла плітка. Самая ўдасканаленая плітка, уласнай канструкцыі.Лупсякоў.// Добра развіты, востры, вельмі ўспрымальны (пра пачуцці і пад.). Удасканалены слых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Узбударажыць, выклікаць супярэчлівыя пачуцці, прывесці ў замяшанне; устрывожыць. Узбаламуціць людзей. □ Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла.Бядуля.Відаць, яго спакой узбаламуцілі даччыныя словы.Мурашка.