спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Скінуць пэўную колькасць чаго‑н. Наскідаць камення. □ Паліва на беразе поўна. Веснавая вада пакінула тут трэскі, карчэўе, кавалкі дошак і нават ладныя паленцы.. Можа за якіх дзесяць мінут мы наскідалі цэлую груду.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энергеты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з энергетыкай, з атрыманнем і выкарыстаннем энергіі. Энергетычныя крыніцы. Энергетычныя рэсурсы.// Прызначаны для атрымання якой‑н. энергіі. Энергетычнае паліва. Энергетычны вугаль.
2. Які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.). Энергетычная база сельскай гаспадаркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КОКСАХІ́МІЯ,
галіна хіміі і хім. тэхналогіі, якая даследуе састаў і ўласцівасці прыроднага паліва (пераважна каменнага вугалю) і распрацоўвае метады яго перапрацоўкі. Асн. віды коксахім. прадукцыі — кокс, коксавы газ, разнастайныя хім. прадукты (напр., вадарод, метан, бензол, нафталін, каменнавугальнае масла).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЛАМЕРА́ЦЫЯ,
1 у металургіі, тэрмахімічны працэс спякання дробназярністых ці пылападобных матэрыялаў руднай шыхты ў вял. кавалкі (агламераты). Уключае падрыхтоўку шыхты, спяканне яе, апрацоўку гарачага пеку, ахаладжэнне да 100 °C і сартаванне. Шыхта складаецца з дробнай сырой руды і яе канцэнтрату, паліва (дробны кокс ці антрацыт), флюсу (здробненая вапна і вапняк). Агламерацыя адбываецца пры прадзіманні паветра цераз слой шыхты на каласніковых рашотках агламерацыйнай машыны і згаранні паліва (1500 °C); у выпадку сульфідных рудаў — пры акісленні (працякае з выдзяленнем цеплаты). Агламерат выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі, у каляровай — для вытв-сці алюмінію, нікелю і свінцу.
2) У мікрабіялогіі, утварэнне мікраарганізмамі намнажэнняў у вадкасцях або тканках у выніку змены фіз. і хім. уласцівасцяў мікробных клетак (пад уздзеяннем імунных целаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГРА́НКА,
шахтавая печ для плаўлення чыгуну ў ліцейнай вытв-сці. Сучасная вагранка — стальны цыліндр з таўшч. сценак да 10 мм, абліцаваны ўнутры вогнетрывалай цэглай; забяспечваецца рэкуператарамі, пылаўлоўнікамі, газаачышчальнымі прыстасаваннямі, сістэмай аўтам. прылад і рэгулятараў. Метал. шыхту (ліцейны чыгун, чыгунны лом і інш.) і паліва (кокс, ліцейны антрацыт і інш.) загружаюць у вагранкі слаямі (калошамі). Паветра падаецца пад лішкавым ціскам да 17 кПа у зону гарэння паліва. Для інтэнсіфікацыі працэсу выдзіманне падаграюць, узбагачаюць яго кіслародам, кокс часткова або поўнасцю замяняюць гаручым (у т. л. прыродным) газам. Прататып вагранкі — невял. доменная печ, дзе пераплаўлялі ліцейны чыгун і лом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВУШКІН (Яраслаў Міхайлавіч) (8.11.1913, Масква — 2.7.1996),
бел. і расійскі хімік-арганік. Акад.АН Беларусі (1970), д-ртэхн.н. (1948), праф. (1949). Скончыў Маскоўскі хім.-тэхнал.ін-т (1938). З 1945 у Ін-це нафтахім. і газавай прам-сці (Масква). З 1970 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі (заг. аддзела). З 1974 у Ін-це гаручых выкапняў (Масква). Навук. працы па нафтахім. сінтэзе паліва і спец. відаў палімераў, хіміі рэактыўнага паліва, тэрмічным ператварэнні вуглевадародаў. Адкрыў рэакцыю алкіліравання араматычных вуглевадародаў алефінамі. Распрацаваў новыя метады сінтэзу шмат’ядз. араматычных поліамінаў і поліфенолаў.
Тв.:
Нефтехимическая наука и промышленность. Мн., 1972;
Жидкие и твердые химические ракетные топлива. М., 1978;
Технология нефтехимического синтеза. 2 изд. М., 1985 (разам з С.В.Адэльсон, Т.П.Вішняковай).