зыходнае звяно фін. сістэмы краіны, непасрэдна звязанае з фарміраваннем і выкарыстаннем асн. фондаў і абаротных сродкаў, вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі, стварэннем, размеркаваннем і выкарыстаннем грашовых накапленняў у нар. гаспадарцы; састаўная частка фінансаў. У матэрыяльным выяўленні — гэта адасобленыя грашовыя фонды рознага прызначэння, якія ствараюцца на кожным прадпрыемстве і выкарыстоўваюцца для эканам. развіцця і сац. патрэб яго работнікаў. Ф.п. складаюцца з фінансаў прадпрыемстваў матэрыяльнай вытв-сці і фінансаў устаноў і арг-цый невытворчай сферы. Для сучасных умоў характэрна разнастайнасць форм уласнасці і суб’ектаў гаспадарання, на аснове якіх функцыянуюць Ф.п. і арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКО́РТ (франц. escorte ад італьян. scorta той, хто суправаджае),
група караблёў, самалётаў, вайск. падраздзяленне, прызначаныя для аховы (прыкрыцця) і суправаджэння. У ВМФ (ВМС) Э. з эсмінцаў, фрэгатаў і інш. караблёў, а часам і самалётаў непасрэдна ахоўваюць трансп. судны, што ідуць у складзе канвояў, а таксама суправаджаюць (прыкрываюць) на пераходзе морам адзіночныя і невял. групы надводных караблёў, падводных лодак і транспартаў. Ганаровы Э. на матацыклах, аўтамабілях і самалётах-знішчальніках прызначаецца для суправаджэння кіраўнікоў дзяржаў і інш.дзярж. і ваен. дзеячаў. У шэрагу краін прадугледжана таксама вылучэнне ганаровага Э. пры пахаванні ваеннаслужачых і інш. асоб. Гл. таксама Канвой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Като́лік. Параўн. рус.като́лик, укр.като́лик. У помніках ст.-бел. мовы католикъ ’католік’ адзначаецца з канца XVI ст. Паводле Булыкі, Запазыч., 143, яно папала ў ст.-бел. мову непасрэдна з польск. (параўн. польск.katolik ’тс’); польск. слова запазычана (таксама ў XVI ст.) з царкоўнага лац.catholicus ’католік’ (а гэта апошняе з грэч.καθολικός ’агульны’. З лац. мовы непасрэдна запазычаны і ням.Katholik, франц.catholique ’тс’. Гл. Слаўскі, 2, 102–103. Паводле Слаўскага, там жа, з польск. мовы непасрэдна ўзяты (акрамя бел.) таксама рус.като́лик, укр.като́лик. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 210; падрабязна Шанскі, 2, К, 96–96.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вабразі́цельны ’ганарлівы’ (Юрч., Яўс.). Ад *ваабразіцель, утворанага ад запазычанага з рускай мовы вообразить, воображать ’зазнавацца, ганарыцца’ або непасрэдна ад вообразить.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́зваратка ’гаспадарчы абарот’ (Нас.). Ад вызварат, аддзеяслоўнага ўтварэння да дзеяслова *вызвараціць з дапамогай суф. ‑ка або непасрэдна ад гэтага дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адміністра́тар (БРС), ст.-бел.администраторъ ’кіраўнік, загадчык’ (1544) (Булыка, Запазыч.) праз польск.administrator з лац.administrator або непасрэдна з лацінскага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dirékt
1.a непасрэ́дны, прамы́;
~er Zug цягні́к прамо́га напра́мку;
~e Rédeграм. про́стая мо́ва
2.advкамерц.
1) з пе́ршых рук
2) пра́ма, непасрэ́дна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Асло́на ’ахова’ (Яруш.). Улічваючы рэдкасць ужывання слова, хутчэй з польск.osłona ’тс’, чым непасрэдна ад асланяць (Нас.: ослоняць), асланіць. Гл. засланяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спо́дні ‘які размешчаны ўнізе’, ‘які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні (пра бялізну)’ (ТСБМ, Нас., Касп.) Гл. ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аванка́мера
(ад фр. avant = перад + камера)
1) прыбудова ў пярэдняй частцы водазаборнай плаціны, а таксама водны ўчастак непасрэдна перад машыннай залай электрастанцыі;
2) тое, што і фаркамера.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)