сму́тна,
1. Прысл. да смутны (у 1, 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць смутку, журбы. — Слова гонару, — скардзіўся.. [пан Чарнецкі] — мне смутна, бо з Ядвіськай прыйдзецца развітацца. Бядуля.
3. безас. у знач. вык. Трывожна, неспакойна. Але на сэрцы цяжка, смутна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віталі́зм
(фр. vitalisme, ад лац. vitalis = жыццёвы)
плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у жывых арганізмах асобай нематэрыяльнай жыццёвай сілы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
этнаграфі́зм
(ад гр. ethnos = народ + grapho = пішу)
наяўнасць этнаграфічных рыс, асаблівасцей, апісанняў, дэталей дзе-н. (у кнізе, п’есе і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБВІНАВА́ЧАНЫ,
асоба, прыцягнутая да крымін. адказнасці ва ўстаноўленым законам парадку. Умовай прыцягнення асобы ў якасці абвінавачанага з’яўляецца наяўнасць дастатковых доказаў пра ўчыненне ёю злачынства. Прававое становішча абвінавачанага (працэсуальныя гарантыі, права на абарону і інш.) вызначаецца законам. Абвінавачаны, аддадзены пад суд, наз. падсудным.
т. 1, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Відныня, выдныня́ ’святло, наяўнасць дастатковага асвятлення’ (Клім.). Утворана ад прыметніка vidьnъ і абстрактнага суф. ‑ыня < ‑ynʼi; параўн. такое ж утварэнне драг. тыплыне́ ’цёпла, цёплае надвор’е’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пры, прыназ. з М.
1. Каля чаго-н.
Пры доме быў сад.
2. Указвае на падпарадкаваныя адносіны да чаго-н., аднесенасць да чаго-н.
Лабараторыя пры інстытуце.
Служыць пры штабе.
Сядзелка пры цяжкахворым.
3. Указвае на наяўнасць чаго-н. у каго-н.
Трымаць дакументы пры сабе.
Быць пры зброі.
Пры жаданні ўсяго можна дабіцца.
4. Указвае на час, абставіны, становішча.
Чытаць пры настольнай лямпе.
Заявіць пры сведках.
Быць пры памяці.
Пры выпадку завітаю да вас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зе́лена,
1. Прысл. да зялёны (у 1, 2 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць зялёнай расліннасці. Было лета, самая зялёная пара яго. Зелена было на гародах, у полі, на балотах. Мележ.
•••
У вачах зелена — тое, што і у вачах зелянее (гл. зелянець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзе́цца, ‑дзіцца; безас. незак.
(звычайна з адмоўем). Пра наяўнасць жадання ці магчымасці сядзець або заставацца, быць дзе‑н. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце. Колас. [Лубяну] .. не сядзелася на месцы — надзвычайна вялікая была ўсхваляванасць. Шамякін. «Чаго .. [Косціку] на земснарадзе не сядзелася?» — не мог зразумець Міканор Іванавіч. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уста́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які з’яўляецца ўставам. Устаўнае пісьмо. Устаўная вязь.
устаўны́, ‑ая, ‑ое.
Прыстасаваны для таго, каб устаўляць у што‑н. Устаўныя шыпы. // Устаўлены ў што‑н. Устаўны рукаў. Устаўныя зубы. □ Характэрнай асаблівасцю кампазіцыі буйных твораў Якуба Коласа з’яўляецца наяўнасць устаўных алегарычных апавяданняў. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАВЕЛІ́Т,
сцэментаваны жвір, які мае тэкстуры, уласцівыя пясчаным пародам. Пашыраны сярод асадкавых утварэнняў. Наяўнасць гравеліту сведчыць аб інтэнсіўным размыванні больш стараж. тоўшчаў і блізкасці мелкаводдзя, сушы або падняцця (дадатных формаў рэльефу дна басейна). На Беларусі гравеліт пашыраны ў геал. адкладах венду, антрапагену і інш.
т. 5, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)