род кветкавых раслін сям. лохавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі інтрадукаваны Л. вузкалісты (E. angustifolia), парасонавы (E. umbellata), серабрысты (E. argentea), усходні (E. orientalis).
Лістападныя або вечназялёныя дрэвы ці кусты. Лісце эліптычнае да лінейнага, шэра-зялёнае, часта знізу серабрыстае. Кветкі палігамныя, невял., духмяныя. Плод — касцянкападобны, пераважна ядомы. Лек., камедзяносныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭЛЕ́Я, скуранка,
вязовік (Ptelea),
род кветкавых раслін сям. рутавых. 11 відаў. Пашыраны ў Паўн. Амерыцы, Мексіцы. На Беларусі інтрадукаваны 6 відаў, найб. пашырана П. трохлістая (P. trifoliata).
Лістападныя кусты або дрэвывыш. 6—8 м. Лісце чаргаванае, трайчастае, цёмна-зялёнае, бліскучае, са своеасаблівым пахам. Кветкі дробныя, зеленаватыя, у гронках або шчытках. Плод — крылатка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, прыгожай тэкстуры, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ві́ня ’белая намаразь, якой пакрываюцца дрэвы зімой, іней’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Фанетычны варыянт літаратурнай формы іней, в‑ прыстаўное, першапачаткова, відаць, было віняй м. р., як і навагр.ві́няй (З нар. сл.). Пасля страты канцавога ‑й слова віня перайшло ў разрад імёнаў ж. р.