КАНА́РЫС ((Kanaris) Канстанцінас) (каля 1790, в-аў Псара, Грэцыя — 14.9.1877),
грэчаскі ваенны, паліт. і дзярж.дзеяч. Адмірал. Вызначыўся ў час.грэч.нац.-вызв. рэвалюцыі 1821—29. З 1826 дэп.Нац. сходу. У 1843—44 і 1854 міністр марскога флоту. Узначальваў канстытуцыйную партыю. У 1864—65 і 1877 кіраўнік урада Грэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
verdíenta
1) заслу́жаны;
verdíenter Geléhrter заслу́жаны дзе́яч наву́кі;
sich um j-n, um etw. (A), durch etw. (A) ~ máchen мець заслу́гі пе́рад кім-н., пе́рад чым-н.
2) заро́блены
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
А́РНАЛЬДСАН ((Arnoldson) Клас) (27.10.1844, г. Гётэбарг — 20.2.1916),
грамадскі дзеяч Швецыі, публіцыст. У 1881—87 дэпутат швед. парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне сканд. краін. Адзін з заснавальнікаў Швед. саюза міру і арбітражу (1883). Удзельнічаў у вырашэнні нарв. канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі. Нобелеўская прэмія міру (1908, разам з Ф.Баерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РЫЯС СА́НЧЭС ((Arias Sanchez) Оскар) (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка),
костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўская прэмія міру 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНРЫО́ ((Hanriot) Франсуа) (1761—28.7.1794),
дзеячфранц. рэвалюцыі 18 ст., якабінец. Актыўны ўдзельнік паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. З мая 1793 начальнік Парыжскай нац. гвардыі, адзін з кіраўнікоў паўстання 31.5—2.6.1793, што прывяло да ўстанаўлення якабінскай дыктатуры. У час тэрмідарыянскага перавароту (27.7.1794) быў нерашучы ў арганізацыі супраціўлення. Пакараны смерцю тэрмідарыянцамі разам з М.Рабесп’ерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПУЛЕ́Й САТУРНІ́Н (Луцый) (Lucius Apuleius Saturninus; ? — 100 да н.э.),
рымскі паліт.дзеяч, папуляр. Нар. трыбун. У 104 — квестар, кіраваў у Остыі ўвозам хлеба. У 101 выступіў з выкрыццём сенатараў, падкупленых пасламі цара Пантыйскай дзяржавы Мітрыдата VI Еўпатара. Правёў праз нар. сход законы аб надзяленні зямлёй ветэранаў Марыя і вывядзенні калоній у правінцыі. Забіты прыхільнікамі аптыматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́КІ (Садао) (26.5.1877—2.11.1966),
японскі дзярж. і паліт.дзеяч, генерал (1933). У 1931—34 ваен. міністр, у 1938—39 міністр асветы. Адзін з гал. кіраўнікоў і ідэолагаў яп.імперыял. агрэсіі і фашызацыі краіны ў 1920—40-я г. У 1948 прыгавораны Міжнар.ваен. трыбуналам у Токіо да пажыццёвага турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МЕР, Амір Махамед Абд аль-Хакім (11.12.1919, Істал, прав. Мінья — 14.9.1967), егіпецкі ваен. і паліт.дзеяч, маршал (1957). З 1952 галоўнакамандуючы егіп.ўзбр. сіламі, з 1958 — і віцэ-прэзідэнт і ваен. міністр Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі. Абвінавачаны ў паражэнні краіны ў ваен. канфлікце з Ізраілем у чэрв. 1967, пазбаўлены пасад і арыштаваны. Скончыў жыццё самагубствам.
армянскі акцёр, тэатр.дзеяч; адзін з заснавальнікаў сцэн. рэалізму ў арм. т-ры. Сцэн. дзейнасць пачаў у 1859. Працаваў у Ерэване, Александропалі, Шушы, Канстанцінопалі. З яго імем звязаны традыцыі сцэн. ўвасаблення вобразаў у п’есах Г.Сундукяна. Адна з лепшых роляў — Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера). Выступаў як тэатр. крытык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКАМЕ́Н ((Ducommun) Элі) (19.2.1833, г. Жэнева, Швейцарыя — 7.12.1906),
швейцарскі паліт.дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з А.Габа).