КРО́НЕКЕР (Kronecker) Леапольд (7.12.1823, г. Лягніца, Польшча — 29.12.1891),
нямецкі матэматык. Чл. Берлінскай АН (1861). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1872). Скончыў Берлінскі ун-т (1845), дзе і працаваў з 1861 (з 1883 праф.). Навук. працы па алгебры і тэорыях лікаў, груп, квадратычных форм і эліптычных функцый. Быў прыхільнікам «арыфметызацыі» матэматыкі, якая, на яго думку, павінна быць зведзена да арыфметыкі цэлых лікаў. Удасканаліў тэхніку лічэння. Увёў сімвал, які носіць яго імя (гл.Кронекера сімвал).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМЕ́Р (Lemaire, Le Maire) Якаб (1585—1616), галандскі купец і мараплавец. У 1615—16 разам з мараплаўцам В.Схаўтэнам узначальваў экспедыцыю ў Інданезію. Абгінаючы Вогненную Зямлю, адкрылі в-аў Эстадас і мыс Горн; у Ціхім ак. — некалькі атолаў у архіпелагах Туамоту і Тонга, а-вы Хорн, усх. бераг Новай Ірландыі і 5 груп астравоў на ПнУ ад яе, а-вы Схаўтэн каля паўн. ўзбярэжжа Новай Гвінеі; наведалі а-вы Хальмахера і Ява.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГАТУ́РАў музыцы,
1) у мензуральнай натацыі знакі, што абазначаюць дзве і болей ноты, якія выконваюцца звязна, звычайна на адзін склад. 2) Абазначэнне аб’яднання 2 суседніх нот аднолькавай вышыні ў адну ноту сумарнай працягласці з дапамогай лігі — дугападобнай рысы, выгнутай уверх або ўніз. Ліга над групай нот рознай вышыні патрабуе іх звязнага выканання і адасаблення ад суседніх гукаў ці іх груп, у вак. музыцы — выканання ўсіх аб’яднаных лігай нот на адзін склад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПО́ЕВАЯ КІСЛАТА́, тыоктавая кіслата, вітамін N; монакарбонавая серазмяшчальная кіслата, кафермент. Пашырана ў прыродзе. Крышталі Л.к. вылучаны ў 1941 з бычынай печані. Л.к. ўдзельнічае ў пераносе рэшткаў к-т (ацыльных груп) і ў рэакцыях акіслення біялагічнага. З’яўляецца фактарам росту для некат. мікраарганізмаў (напр., дражджэй). У клетках расл. і жывёльных тканак знаходзіцца ў звязанай з бялком форме. Выкарыстоўваецца ў медыцыне для рэгулявання ліпіднага абмену, лячэння хвароб печані (напр., хваробы Боткіна), цукр. дыябету і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМЕНКЛАТУ́РА ТАВА́РАЎ, таварная наменклатура,
1) сукупнасць асартыментных груп тавараў і таварных адзінак, якія прапануюцца пакупнікам канкрэтным прадаўцом.
2) Пералік прадукцыі, што вырабляецца на прадпрыемстве; структура вытворчай праграмы. Паводле ступені дэталізацыі асобных яе відаў можа быць разгорнутай або спецыялізаванай (па тыпах, марках, профілях, памерах, артыкулах),
групавой (асобныя пазіцыі разгорнутай Н.т. аб’яднаны ў аднародныя групы пад агульным найменнем), свабодна-планавай (з найб. узбуйненым пералікам прадукцыі). Важнае значэнне мела пры планавай сістэме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РЖАНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з вер. 1941 да кастр. 1942 у в. Свержань Журавіцкага (цяпер Рагачоўскага) р-на Гомельскай вобл. (кіраўнік Т.Ф.Карніенка). Падпольшчыкі збіралі зброю, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, зрывалі ням. фашыстам вываз насельніцтва, хлеба, жывёлы ў Германію, праводзілі дыверсіі, дапамагалі стварэнню падп.груп у суседніх вёсках. Падполле падрыхтавала базу для разгортвання партыз. руху ў раёне і ў кастр. 1942 улілося ў 10-ю Журавіцкую партыз. брыгаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДЫЯГНО́СТЫКА (ад лац. serum сываратка + дыягностыка),
выяўленне дыягназу інфекц. і неінфекц. захворванняў або вызначэнне антыгенных характарыстык тканак чалавека (напр., груп крыві) з дапамогай сералагічных даследаванняў. Засн. на выяўленні антыгенаў або антыцел у крыві (інш. вадкасцях) і тканках арганізма.
Для С. выкарыстоўваюць рэакцыі аглюцінацыі (зліпанне і выпадзенне ў асадак бактэрый, клетак крыві, тканак і інш.), нейтралізацыі, прэцыпітацыі (асаджэнне комплексу антыген-антыцела ў выніку злучэння растваральнага антыгена с антыцелам), радыеімуналагічныя, імунаферментныя і інш. метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАЛО́ГІЯ (ад лац. serum сываратка + ...логія),
раздзел імуналогіі, які вывучае механізмы сералагічных рэакцый, магчымасці іх выкарыстання ў біялогіі і медыцыне. Сералагічныя рэакцыі пашыраны для дыягностыкі захворванняў, вызначэння антыгенных уласцівасцей біял. тканак (груп крыві, ступені чужароднасці органаў, што перасаджваюцца), гармонаў, лек. сродкаў, вывучэння механізмаў працэсаў жыццядзейнасці і іх парушэнняў. Гл. таксама Серадыягностыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́БА Аляксандр Мікалаевіч (н. 18.7.1949, с. Гардзееўка Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1971). З 1986 у Гомельскім ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі класаў груп і інш. алгебраў. Пабудаваў тэорыю падгрупавых і падсістэмных функтараў. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў.
Тв.:
Формации алгебраических систем М., 1989 (разам з Л.А.Шамятковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛАДО́НТЫ (Thelodonti, або Coelolepides),
падклас вымерлых парнаноздравых бяссківічных прыродных жывёл. Вядомы з ардовіку — ранняга дэвону Паўн.-Зах. Еўропы. 3 атрады. Першыя па часе паяўлення пазваночныя; верагодна, зыходная група для ўсіх бяссківічных. Вывучэнне Т. дазваляе ўдакладніць філагенет сувязі стараж.груп пазваночных і эвалюцыю іх скурнага шкілета.
Даўж. да 25 см. Пярэдняя ч. цела расшыраная і сплошчаная. Вонкавы шкілет з асобных скурных зубоў. Вочы каля пярэдняга краю галавы. Парных плаўнікоў няма, ёсць анальны або спінны. Хвост гетэрацэркальны.