ЗА́ДРУГА (сербахарвацкае),

у паўднёвых славян ранейшая назва вялікай патрыярхальнай сям’і; разнавіднасць сямейнай абшчыны. Складалася з некалькіх пакаленняў нашчадкаў аднаго бацькі з іх жонкамі і дзецьмі; гаспадарка і спажыванне агульныя. Налічвала 20—30 чал. (часам 50—80). Існавала да 2-й пал. 19 ст.

т. 6, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

панабіва́цца, ‑аецца; зак.

Набіцца, налезці куды‑н. у вялікай колькасці — пра многае. У шчыліны паміж дошкамі панабіваўся снег. Савіцкі. // Разм. Сабрацца ў вялікай колькасці. Панабівалася народу ў клуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панабяга́ць, ‑ае; зак.

1. Хутка сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці. Жанок панабягала — Як бы хто сход сазваў. Гілевіч.

2. Нацячы, насыпацца куды‑н. у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяці́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю вецця. Вяцістая бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапаўза́ць, ‑ае; зак.

Напаўзці куды‑н. у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчакава́ты, -ая, -ае.

1. 3 вялікай колькасцю карчоў; карчысты (разм.).

Карчакаватая дарога.

2. Пра чалавека, яго постаць: каржакаваты (разм.).

Тоўсты, к. дзядзька сядзеў на ганку.

|| наз. карчакава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́ішча, -а, н.

1. Бітва з вялікай колькасцю ахвяр.

Мамаева п. (назва Кулікоўскай бітвы, у якой быў разбіты татарскі хан Мамай).

2. Жорсткая бойка (разм).

Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (пра самалёт).

Самалёт пікіруе на цэль.

|| зак. спікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй.

|| наз. пікі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пладзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., пло́дзіцца; незак.

1. Размнажацца, разводзіцца.

Не ўсе жывёліны могуць п. ў няволі.

2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці, распаўсюджвацца.

|| зак. распладзі́цца, -ло́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разагна́цца, -зганю́ся, -зго́нішся, -зго́ніцца; -загна́ўся, -загна́лася; -зганіся; зак.

Давесці рух да вялікай скорасці.

Р. на машыне.

|| незак. разганя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. разго́н, -у, м. Узяць р. 3 разгону.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)