пра́віла н.

1. Rgel f -, -n;

выко́нваць пра́вілы die Rgeln beflgen [bechten, berücksichtigen];

2. (прынцып) Grndsatz m -es, -sätze; Maxme f -, -n, Prinzp n -s, -i¦en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прадпіса́нне н. Vrschrift f -, -en, nordnung f -, -en, Verrdnung f -, -en;

сакрэ́тнае прадпіса́нне Gehimbefehl m -s, -e;

выко́нваць прадпіса́нні ўрача die ärztlichen Vrschriften beflgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замяшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да замясціць.

2. каго-што. Часова выконваць чые‑н. абавязкі; быць чыім‑н. намеснікам. Замяшчаць загадчыка. □ Залескі быў хворы, і Яўген часова замяшчаў яго. Шамякін. Мяснікоў выехаў у Маскву, затым у Магілёў — замяшчаць вярхоўнага галоўнакамандуючага. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстру́кцыя

(лац. instructio = наказ, настаўленне)

1) кіруючыя ўказанні, падрабязныя настаўленні, як выконваць што-н.;

2) правілы карыстання машынай, прыборам, прамысловым вырабам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́зус фе́дэрыс

(лац. casus foederis = выпадак саюза)

вызначаныя міжнародным дагаворам абставіны, пры наступленні якіх дзяржавы павінны выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МО́ЎНЫ АПАРА́Т,

сукупнасць органаў цела чалавека з рознай фізіял. функцыяй, якія ўдзельнічаюць ва ўтварэнні гукаў мовы. Складаецца з 2 груп органаў: органы дыхання (лёгкія з бронхамі і трахеяй), якія ствараюць неабходны для ўтварэння гукаў струмень паветра; органы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у гукаўтварэнні, — актыўныя (рухомыя), здольныя змяняць аб’ём і форму маўленчага тракту і ствараць у ім перашкоды для выдыхаемага паветра, і пасіўныя (нерухомыя) — зубы, цвёрдае паднябенне, поласць носа. Актыўныя органы мовы: гартань — верхняя расшыраная частка трахеі, утвораная шэрагам рухомых храсткоў; галасавыя звязкі ў ёй — мускульныя тканкі, якія могуць мяняць сваю напружанасць, — крыніца голасу, іх ваганні ад выдыхнутага з лёгкіх паветра вызначаюць таксама мелодыку мовы; глотка, якая можа звужацца і расшырацца; язык, здольны выконваць разнастайныя рухі (дзякуючы рухомасці языка і ніжняй сківіцы ўтвараюцца рэзанатарныя поласці рознай формы і аб’ёму, якія вызначаюць фармантную структуру гукаў); губы, здольныя выконваць розныя артыкуляцыі; паднябенная занавеска з т.зв. маленькім язычком, ці увулай, якая пры падняцці закрывае ход у нос і адасабляе такім чынам поласць носа ад глоткі; пры апусканні яна пакідае праход у гэту поласць адкрытым. Усе актыўныя органы пры збліжэнні ці сутыкненні з пасіўнымі (або паміж сабою) утвараюць перашкоду для выдыхнутага паветра. У месцы перашкоды ўзнікае крыніца шуму, патрэбнага для вымаўлення зычных гукаў. Зубы і цвёрдае паднябенне з’яўляюцца толькі месцам дзеяння актыўных органаў. Поласць носа — рэзанатар пры ўтварэнні насавых гукаў.

Літ.:

Зиндер Л.Р. Обшая фонетика. Л., 1960;

Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973.

т. 10, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bebachten vt

1) назіра́ць (што-н., за кім-н., за чым-н.); сачы́ць;

scharf ~ пі́льна сачы́ць

2) выко́нваць (правілы, законы);

sine Pflchten ~ выко́нваць свае́ абавя́зкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

realiseren vt

1) рэалізава́ць, здзяйсня́ць, выко́нваць

2) рэалізава́ць, пераўтвары́ць у гро́шы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыпла́ч ’галашэнне па нябожчыку’ (віл., Жыв. сл.). Рус. прыпла́чка ’абрадавы вясельны плач’. Утварэнне ад *прыплакваць < плакаць з суф. ‑jь; аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 23. Параўн. таксама рус. дыял. припла́киватьвыконваць абрадавыя песні-галашэнні (на вяселлях, пахаваннях), галасіць’, укр. припла́кувати ’плакаць над кім-, чым-небудзь, аплакваць’, припла́кування ’плач, галашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)