вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Пліса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Барысаў, 65 км ад Мінска, 2 км ад чыг. ст. Пралетарская Перамога. 509 ж., 162 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав.воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЧЫШЧЫ,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на р. Жардзянка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Светлагорск, 122 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Жэрдзь. 405 ж., 141 двор (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў і партызан. Каля вёскі магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́СІНА,
вёска ў Дзямідавіцкім с/с Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Крупня, каля аўтадарогі Касцюковічы—Хоцімск. Цэнтр калгаса. За 2 км на У ад г. Касцюковічы, 162 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Камунары. 480 ж., 190 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў. Свята-Багародзіцкая царква (1683).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧЫ,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля вадасх. Пятровіцкае, на р. Волма. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Смалявічы, 35 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Калодзішчы. 880 ж., 314 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр. прадпрыемства. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ТНІК,
1) ратны (ваенны) чалавек, які ўваходзіў у склад раці; воін апалчэння ў стараж.усх.-слав. дзяржавах і княствах Русі (9—14 ст.). У адрозненне ад воінаў княжацкай дружыны Р. набіралі на перыяд вайны (паходу) з рамеснікаў і сялян.
2) У Рас. імперыі — салдат дзярж. апалчэння. Р. лічыліся ваеннаабавязанымі запасу 2-й і 3-й чаргі, існавалі да 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВЕНСКАЯ СЛАБАДА́,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Гомель—Хойнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 52 км ад Гомеля. 828 ж., 320 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДКАЎШЧЫНА,
вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Бася, каля аўтадарогі Горкі—Орша. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПнЗ ад г. Горкі, 108 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 352 ж., 152 двары (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНЯ-МАРЫМО́НАВА,
вёска ў Гомельскім р-не, каля р. Дняпро, на аўтадарозе Гомель—в. Гарадок. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 60 км на ПдЗ ад Гомеля. 763 ж., 291 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав.воінаў. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і ранняга этапу зарубінецкай культур ранняга жал. веку.
помнік у гонар подзвігу воінаў 1, 2, З-га Бел. і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944. Знаходзіцца на 21-м км шашы Мінск—Масква. Закладзены 30.9.1966, адкрыты 5.7.1969. Аўтары: скульпт. А.Бембель, арх. А.Стаховіч (Дзярж. прэмія Беларусі 1970), скульпт. А.Арцімовіч, арх. Л.Міцкевіч, інж. В.Лапцэвіч. Выш. кургана 35 м, на яго вяршыні 4 штыкі-абеліскі (выш. кожнага 35,6 м), якія сімвалізуюць франты, што ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. У іх ніжняй ч. мазаічныя выявы ордэнаў Айч. вайны і Славы. Аснову штыкоў абкружае шырокае кальцо, унутры якога мазаічны надпіс «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!» На вонкавай паверхні кальца абліцаваныя залацістай смальтай барэльефныя выявы твараў воінаў усіх родаў войск і партызан. Да агляднай пляцоўкі на вяршыні кургана вядуць 2 лесвіцы. Каля падножжа і на схіле гранітныя пліты з інфарм. тэкстам. Вакол помніка мемар. парк са штучным басейнам. Філіял Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны.
А.Г.Ванькевіч.
Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАРЫ́ТА,
вёска ў Беларусі, у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Рыта. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на Пн ад г. Маларыта, 30 км ад Брэста, 6 км ад чыг. ст. Пажэжын, на аўтадарозе Ковель—Брэст. 396 ж., 150 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав.воінаў, партызан і ахвяр фашызму.