Разм. Змайстраваць што‑н., разумна камбінуючы, эканомна выкарыстоўваючы матэрыял; выгадаць, выкраіць. Выштукаваць цацку. □ Разам з тым Лапко ўмудрыўся выштукаваць тут і цэлы пакой для галоўнай свінаркі.Колас.Быў Сахрон майстра на ўсе рукі — ён мог зляпіць печ і грубку, падбіць чаравікі, пашыць боты, выштукаваць раму, пашкліць вокны.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выра́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца. Выразныя абрысы гор. Выразны почырк. □ З двара пацягнула.. ветрам, і адразу гукі сталі мацнейшымі, выразнымі.Галавач.// Яскравы, пераканаўчы. Выразная перавага.
2. Дакладна і ясна сфармуляваны. Выразны адказ.
выразны́, ‑а́я, ‑о́е.
Выраблены вырэзваннем; з выразамі, разны. Расчоска з выразней ручкай. Вокны з выразнымі ліштвамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абма́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Махаючы чым‑н., абдаваць сябе струменем паветра (звычайна для ахаладжэння). Пасажыры паадчынялі вокны, абмахваліся хустачкамі.Мяжэвіч.// Узмахамі адганяць ад сябе (мух, камароў і пад.). Пакуль цётка хадзіла ў хату па вядро, [карова] стаяла каля студні, над карытам з зялёным машком на дне, абмахвалася ад заедзі і, памыкваючы, прасіла піць.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Які загінуў, памёр ад холаду. Дзе ды[хае] крыніца ў кустах ля сяла, душы дзве замёрзлых жанчына знайшла.Вялюгін.// Моцна азяблы, прамёрзлы. Замёрзлыя пальцы не слухаліся.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́та, ‑ы, ДМ маце, ж.
Пляцёнка з саломы, травы і пад., якой завешваюць вокны, уцяпляюць дзверы і якую сцелюць на падлогу. Каля парога ў сталоўцы была паслана мата з саломы — выціраць ногі.Колас.Ложак стаяў не там, дзе стаіць у хаце звычайна, — яго пасунулі да самага стала, насупраць завешанага саламянай матай акна.Шамякін.
[Гал. і англ. mat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на малюнку, фатаграфіі). Падмаляваць фон на фатаграфіі.
2. Паднавіць афарбоўку, падфарбаваць злёгку, дадаткова. Падмаляваць вокны. □ Дом [жыхары] ачысцілі, падмалявалі, здалі пад кватэры панам чыноўнікам.Брыль.//Разм. Падфарбаваць губы, бровы і пад.
3.перан. Маскіруючы недахопы, зрабіць факты больш прыемнымі. Падмаляваць рэчаіснасць у апавяданні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ране́т, ‑у. М ‑неце, м.
1. Сорт каштоўнай паўднёвай яблыні, на якой растуць кіславатыя яблыкі. Няма раўні маім ранетам, Па дрэўцу іх садзіў штогод.Астрэйка.
2. Плод гэтай яблыні. Стомлены вяртацца будзеш летам Па дарозе той, — Асвяжыш душу сваю ранетам, Бэрай залатой.Панчанка.Паўз вокны аўтобуса адплывалі назад купчастыя сады з налітымі сокам ранетамі.Даніленка.
[Фр. rainette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аж.
1.часц.ўзмацн.Ужыв. для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца; падкрэслівае самую крайнюю мяжу выяўлення якой-н. уласцівасці.
Лес аж звінеў ад птушыных галасоў.
Сцежка вілася аж да самага возера.
Аж крыкнуў ад радасці.
2.часц.ўзмацн.Ужыв. для выражэння нечаканасці або раптоўнасці наступлення якіх-н. падзей.
Раніцай прачнуліся — аж няма ўжо яго.
3.злуч. Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; ужыв. ў знач. «так», «што нават».
Машыны так гулі, аж вокны звінелі.
4.злуч. супраціўны. Злучае сказы з узаемна неадпаведным значэннем, якое ўскладняецца адценнем нечаканасці.
Хацеў ісці назад, аж пачуўся ціхі плач.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акно́, -а́, мн.во́кныі (з ліч. 2, 3, 4) акны́, ако́н і во́кнаў, н.
1. Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.
Дом на шэсць акон.
2.перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.
А. паміж дамамі.
3. Астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення.
А. ў балоце.
4.перан. Доступ да чаго-н.
А. ў шырокі свет.
5.разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў.
А. паміж парамі.
|| памянш.аке́нцаіако́нца, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач., разм.).
|| прым.ако́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІ́НСКІ КАСЦЁЛ СЫМО́НА І АЛЕ́НЫ, Мінскі Чырвоны касцёл,
помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі мадэрну ў Мінску на пл. Незалежнасці. Пабудаваны ў 1908—10 (арх. Т.Пайздэрскі, пры ўдзеле У.Марконі і Г.Гая) па фундацыі памешчыка са Случчыны Э.Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі, якія ахвяравалі грошы на касцёл у гонар святых Сымона і Алены як помнік у памяць пра сваіх памерлых дзяцей. 3-нефавы 3-вежавы храм асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з развітой паўцыліндрычнай апсідай. Цэнтр. неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2-схільнымі дахамі. Ядро кампазіцыі — высокая прамавугольная 4-ярусная вежа. Абапал алтарнай ч.гал. вежу дапаўняюць 2 невял. шатровыя вежы. З паўд.-зах. боку да гал. фасада прыбудавана 1-павярховая галерэя. Уваходы аформлены тамбурамі. Высокія шчыты фасадаў будынка аздоблены дэкарыраванымі арх. паясамі, машыкулямі і інш. Плоскасці сцен прарэзаны паўцыркульнымі высокімі рознавял. аконнымі праёмамі. Над уваходамі вокны-ружы. У маст. аздабленні памяшканняў вітражы (маст. Ф.Бруздовіч), люстры з медзі (маст. Г.Вашчанка). Над гал. парталам касцёла герб Вайніловічаў. У комплексе плябанія — мураваны 2-павярховы будынак і мураваная агароджа з брамай. З 1946 у будынку размяшчаліся кінастудыя «Беларусьфільм», з 1975 Дом кіно. З 1990 дзеючы касцёл. З 1999 пры касцёле працуе малая тэатр. зала бел.паэт.т-ра «Зніч».