фрусту́лія

(н.-лац. frustulia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў донных адкладах азёр, балотах, на скалах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

харацыёпсіс

(н.-лац. characiopsis)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. харацыёпсавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыстады́ніум

(н.-лац. cystodinium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. дынакокавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах, радзей у моры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэнтрытра́ктус

(н.-лац. centritractus)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. сцыадавых, якая пашырана ў планктоне прэсных і саланаватых вадаёмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шызо́трыкс

(н.-лац. Schizothrix)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. шызотрыксавых, якая пашырана на глебе, скалах і ў вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

калеахе́тэ

(н.-лац. coleochaete)

пласціністая або ніткаватая зялёная водарасць сям. калеахетавых, якая пасяляецца на падводных раслінах, ракавінах малюскаў, камянях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кампілады́скус

(н.-лац. campylodiscus)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. сурырэлавых, якая трапляецца ў глеі на дне прэсных і марскіх вадаёмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кератако́кус

(н.-лац. keratococcus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. анкістрадэсмавых, якая трапляецца ў сырых месцах, каля асновы дрэў, у вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лагі́ніян

(н.-лац. lagynion)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. лагініевых, якая пасяляецца ў прэсных вадаёмах на трыбанеме, эдагоніуме, мікраспоры, бульбахетэ.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

леясферы́дыя

(н.-лац. leiosphaeridia)

выкапнёвая аднаклетачная марская водарасць з падгрупы сферамарфітаў, якая трапляецца на Беларусі ў адкладах пратэразою — кайназою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)