невідо́чны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Нябачны, нявінны. Колісь мы ўтраіх сядзелі На прылессі, перад намі Невідочныя шумелі Чараты ў сівым тумане. Зарыцкі. Тамаш перабіраў пальцамі левай рукі, нібы граў на невідочным інструменце. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыве́сак, ‑ска, м.
Дадатак да чаго‑н., звычайна лішні, непатрэбны. З. Бядуля адчуваў пульс жыцця, і таму ідэя барацьбы і сацыяльных змен не была прывескам да яго твораў, але сэнсам іх. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́пам, прысл.
1. Хуткім алюрам; наўскач. Афіцэр сеў і пагнаў галопам, але ў каня моцна заквактала селязёнка, і коннік перавёў яго на шаг. Карпюк. Бягуць, галопам імчаць коні. Бядуля.
2. перан. Вельмі хутка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., у каго-што.
Тое, што і верыць (у 4 знач.). — Чаму гэта ты, гаспадар, святыя абразы зняў са сцяны! — Навошта яны мне, калі ў бога не верую! Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аграма́дзіна, ‑ы, ж.
Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка. Бядуля. Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́пскі, ‑ая, ‑ае.
Не такі, як трэба, якога хацелася б; дрэнны. Кепскі настрой. □ Надвор’е кепскае — туманна, хмарна. Зарыцкі. / у знач. наз. ке́пскае, ‑ага, н. Сэрца маткі заўсёды чуе і кепскае і добрае. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злы́беда, ‑ы, ДМ ‑дзе; Р мн. злыбед; ж.
Разм. Бяда, ліха. Ігналя.. стараўся прыпамінаць, якую гэта асабістую непрыемнасць ён у мінулы дзень перажыў, якую злыбеду, што вось душыць яго і цяпер. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняпра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Даказаць непраўдзівасць (якіх‑н. сцверджанняў, здагадак і пад.). Крушынскі стараўся рознымі спосабамі зняпраўдзіць гэтыя чуткі. Бядуля. Адбылося ў жыцці нешта такое, што ўсё з’іначыла і зняпраўдзіла. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́латца, ‑а, н.
1. Ласк. да золата.
2. Тое, што і золатка. — Ха-ха-ха, золатца маё, — смяецца весела Сымоніха, — .. другім чалавекам Сымон зрабіўся; цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́цік, ‑а, м.
Памянш.-ласк. да брат (у 1 знач.); маленькі брат. — Як бацькі мае маюцца? Як сёстры і брацікі гадуюцца? Бядуля. Між двух дрэў сястрычка Браціка за ручку З кошыкам вядзе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)