пальміці́н

(ад лац. palmes, -mitis = пальмавая галінка)

арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад пальмавага алею і іншых тлушчаў ужываецца для вырабу мыла і свечак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фурфуро́л

(ад лац. furfur = вотруб’е + -ол)

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, якое здабываецца пераважна з вотруб’я і сланечнікавай лузгі і выкарыстоўваецца як растваральнік пры вырабе смол.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хіназо́л

(ад хінін + -ол)

арганічнае гэтэрацыклічнае злучэнне, цвёрды крышталічны прадукт, лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак для дэзінфекцыі рук, прамывання ран і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хларафо́рм

(фр. chloroforme, ад гр. chloros = зялёны + лац. formica = мурашка)

арганічнае злучэнне, лятучая вадкасць з прыкрым пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бензіды́н

[ад с.-лац. benzoe = духмяны сок + гр. dyn(amoo) = узмацняю]

арганічнае злучэнне, бясколерныя крышталі, якія цямнеюць на святле і паветры; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акры́лавы

(ад акрыл);

а-ая кіслатаарганічнае злучэнне аліфатычнага рада, бясколерная вадкасць, якая выкарыстоўваецца для сінтэзу штучных смол, як кампанент друкарскіх фарбаў, лакаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алеі́навы

(ад алеін)

які адносіцца да алеіну;

а-ая кіслатаарганічнае злучэнне аліфатычнага рада, якое выкарыстоўваецца ў мылаварэнні, для атрымання лакаў, эмаляў, фарбаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэзарцы́н

(фр. résorcine, англ. resorcin)

арганічнае злучэнне, двухатамны фенол, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, выкарыстоўваецца ў медыцыне як сродак дэзінфекцыі, пры вырабе фарбавальнікаў, палімераў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сты́льбен

(ад гр. stilbo = ззяю)

арганічнае злучэнне, вуглевадарод араматычнага рада, цвёрды бясколерны крышталічны прадукт, які выкарыстоўваецца ў сцынтыляцыйных лічыльніках як люмінафор для рэгістрацыі іанізуючых выпрамяненняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хіналі́н

(ад хінін + лац. oleum = алей)

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная, часцей жаўтаватая вадкасць з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых фарбавальнікаў, лекавых прэпаратаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)